Піваварная кампанія «Аліварыя» была створана ў 1864 годзе і з'яўляецца найстарэйшым дзеючым піваварным прадпрыемствам у Беларусі. Сёння «Аліварыя» – частка Carlsberg Group. Поспех кампаніі на рынку забяспечваюць пастаянна высокая якасць прадукцыі, экспертыза супрацоўнікаў, шырокі партфель брэндаў.
Сёння «Аліварыя» мае выключнае права прадстаўляць брэнды Carlsberg Group на тэрыторыі Беларусі. У партфелі кампаніі 10 брэндаў, сярод якіх «Аліварыя», Seth & Riley’s Garage, 1664, Tuborg, Carlsberg, Grimbergen і іншыя.
«Аліварыя» – брэнд №1 у Беларусі і брэнд нацыянальнага гонару. У скарбонцы брэнда больш за 50 нацыянальных і міжнародных узнагарод, у тым ліку, унікальны піўны «Оскар» – Diamond Taste Award, які піва «Аліварыя Залатое» атрымала ў 2019 годзе.