Стратэгія "Аліварыі" – гэта працяг стратэгіі Carlsberg Group, часткай якой мы з'яўляемся. SAIL'27 (Ветразь'27) - гэта эвалюцыя стратэгіі SAIL'22, якая заснавана на мінулым поспеху, але з планамі паскоранага росту і значнымі зменамі, каб адаптавацца да рынкавых тэндэнцый і нашых уласных амбіцый.
Наш сэнс існавання – варыць піва для лепшага сёння і заўтра – застаецца ў аснове ўсяго, што мы робім. SAIL'27 умацоўвае нашу мэту стаць самай паспяховай, прафесійнай і прывабнай піваварнай кампаніяй на нашых рынках. Як заўсёды, мы кіруемся тым, што лепш для нашых супрацоўнікаў, спажыўцоў, кліентаў і грамадства. Наша мэта – быць самай паспяховай, самай прафесійнай і самай прывабнай піваварнай кампаніяй у Беларусі.
Забяспечваць ўстойлівы рост за кошт павышэння прыбытку, маржы і долі рынку
Быць найлепшым партнёрам для нашых кліентаў
Павышаць каштоўнасць для акцыянераў, супрацоўнікаў і грамадства