Меню
100 3195

Традыцыі беларускага піваварства з 1864 года

Кожная кропля піва «Аліварыя» ствараецца тут — на піваварні з чырвонай цэглы, пабудаванай у XIX стагоддзі. Найноўшае абсталяванне — варачныя катлы, заторныя і фільтр-чаны, — размяшчаецца ў будынку, які памятае яшчэ Караля Яна Чапскага. Тут, у самым сэрцы беларускага піваварства, традыціі абагачаюць сучаснасць — вось што робіць «Аліварыю» такой асаблівай

1864

Рохля Фрумкінава будуе драўляны бровар. Выпускае тры гатункі – «Баварскае», «Сталовае» і «Пльзенскае»

1894

Караль Ян Чапскі ўдасканальвае працэс вытворчасці і ўзводзіць будынак, дзе піва варыцца і сёння. На пасадзе мэра пераўтварае Мінск у еўрапейскую сталіцу

1904

Браты Лекерт арганізуюць працу на бровары з нямецкай педантычнасцю. Прадаюць піва ў Беласток, Вільню, Брэст, Гродна, Бабруйск

Нв 2109

1917

Завод нацыяналізаваны і перайменаваны ў "Беларусь". 200 супрацоўнікоў выпускаюць 120 тыс гл піва штогод

1941

Вытворчасць піва не спыняецца і ў вайну. На картах піваварня адзначана аранжавым кругам — сюды не ўпадзе ні адна бомба

1990-е

Засноўваецца адкрытае акцыянернае таварыства "Піўзавод Аліварыя". Пачынаецца мадэрнізацыя вытворчасці. Якасць выходзіць на новы ўзровень — золота на міжнародных конкурсах

konotop 0187.jpg

2008

Міжнародная кампанія Carlsberg Group становіцца стратэгічным інвестарам «Аліварыі».

Этикетки

Захоўваем спадчыну

«Аліварыя» з'яўляецца паспяховым іграком беларускага рынку піваварства. У партфелі кампаніі — і лакальныя, і міжнародныя брэнды, якія лакалізуюць спецыялісты завода, захоўваючы высокую якасць кожнага гатунку.