Меню
Photo 2024 08 22 16 54 58

Запрашаем на экскурсіі па найстарэйшаму дзеючаму піваварнаму прадпрыемству Беларусі! Пабывайце ў будынку канца XIX стагоддзя і даведайцеся аб стварэнні пеннага напою – ад вытокаў да нашых дзён.

Гістарычны маршрут

Гістарычны маршрут

Экскурсія суправаджаецца расповедам аб кампаніі, развіцці і асаблівасцях піваварэння. На маршруце вы пабачыце старадаўняе абсталяванне, пабываеце ў сучасных вытворчых цэхах варачнага ўчастка. Таксама для вас будзе арганізавана прафесійная дэгустацыя некалькіх гатункаў піва.

Працягласць экскурсіі 1,5 гадзіны

Гід па стылях

Гід па стылях

Гэты фармат падрабязна пазнаёміць з 6 сусветнымі гатункамі піва, асаблівасцямі іх стварэння і лепшымі гастранамічнымі спалучэннямі. Праводзіцца ў выставачнай зале музея без наведвання вытворчасці і гістарычнага корпуса.

Працягласць экскурсіі 1,5 гадзіны

Узніклі пытанні?

Калі ў вас узніклі пытанні, звяжыцеся з намі па тэлефоне:

+375 29 500 17 55. 

+375 33 355-11-67

Нашы спецыялісты абавязкова вам дапамогуць.