Меню

18 лістапада 2021 года адбудзецца пазачарговы агульны сход акцыянераў ААТ «Піваварная кампанія Аліварыя»

Паважаныя акцыянеры! 18 лістапада 2021 года ў 11.00 адбудзецца пазачарговы агульны сход акцыянераў ААТ «Піваварная кампанія Аліварыя». Адрас правядзення: горад Мінск, вул. Кісялёва, 30, выставачная зала ААТ «Піваварная кампанія Аліварыя». Форма правядзення пазачарговага агульнага сходу акцыянераў - вочная.

Галасаванне паводле парадку дня будзе ажыццяўляецца толькі бюлетэнямі для галасавання.

 Парадак дня пазачарговага агульнага сход акцыянераў:

1) Выплата дывідэндаў па акцыях па выніках дзевяці месяцаў 2021 г.,

2) Вызначэнне тэрміну выплаты дывідэндаў.

3) Прадастаўленне бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі.

4) Аб змене складу Наглядальнага савета.

5)  Аб змене складу Рэвізійнай камісіі.

 Спіс асобаў, якія маюць права на ўдзел у агульным пазачарговым сходзе акцыянераў ААТ «Піваварная кампанія Аліварыя 18 лістапада 2021г., складзены на падставе рэестра акцыянераў ААТ "Піваварная кампанія Аліварыя" па стане на 01 лістапада 2021 года.

 З матэрыяламі па пытаннях парадку дня агульнага пазачарговага сходу акцыянераў асобы, якія маюць права на ўдзел, могуць азнаёміцца, пачынаючы з 12 лістапада 2021г. штодня (акрамя суботы і нядзелі) у юрыдычнай службе ААТ «Піваварная кампанія Аліварыя» па адрасе: г. Мінск пр. Машэрава, 19, каб. 306, з 11.00 да 15.00 (тэл. для даведак (+375 17 239 58 00), а таксама ў дзень правядзення сходу - па месцы яго правядзення па адрасе: г. Мінск, вул. Кісялёва, дом 30.

 Рэгістрацыя акцыянераў для ўдзелу ў агульным пазачарговым сходзе акцыянераў ААТ «Піваварная кампанія Аліварыя» будзе ажыццяўляцца 18 лістапада 2021 года. года з 10-00 да 10-50 у выставачнай зале ААТ «Піваварная кампанія Аліварыя» па адрасе: горад Мінск, вул. Кісялёва, дом 30.

 Для рэгістрацыі пры сабе мець наступныя дакументы:

  •  акцыянеру Таварыства – пашпарт;
  • прадстаўніку акцыянера - пашпарт і даверанасць.

Органам, які склікае пазачарговы агульны сход акцыянераў, з'яўляецца Наглядальны савет ААТ «Піваварная кампанія Аліварыя».