22 лютага ў мінскім культурным хабе «ОК16» (вул. Кастрычніцкая, д. 16, к. 27) «Арт Сядзіба» пры падтрымцы генеральнага партнёра «Аліварыя» збірае разам 50 беларускіх кампаній, арганізацый, ініцыятыў і творчых калектываў, каб годна правесці маштабнае і ўнікальнае свята «Мова Фэст», прымеркаванае да Міжнароднага дня роднай мовы.
На шасці тэматычных пляцоўках «Мова Фэст»:
З падрабязнай праграмай свята вы можаце пазнаёміцца на старонцы movafest.by.
Бровар «Аліварыя» першым адгукнуўся на прапанову «Арт Сядзібы» падтрымаць «Мова Фэст». «Аліварыя» — піўны брэнд нацыянальнага гонару, за якім стаіць болей чым 155-гадовая гісторыя, спадчына, традыцыі. Менавіта таму адной з асноўных місій «Аліварыі» з'яўляецца захаванне і адраджэнне нацыянальнай культуры, падтрымка беларускай мовы. «Аліварыя» з'явілася на рынку з беларускай назвай, а сёння паслядоўна вядзе камунікацыю на роднай мове, выпускае новыя беларускія гатункі піва, здымае рэкламныя ролікі і гутарыйць у сацыяльных сетках па-беларуску.
На прома-пляцоўцы генеральнага партнёра «Аліварыя» будзе размешчана фотазона «Аліварыя Багемскае Паровое», прысвечаная піву, якое зварыў бровар у гонар легендарнага паравога піваварнага завода XIX стагоддзя «Багемія». З даты яго заснавання, 1864 год, і вядзе свой адлік «Аліварыя». На пляцоўцы будуць працаваць прамоўтэры з гульнявым гістарычным квізам «Шануем гісторыю разам» і адбывацца дэгустацыя піва «Алiварыя Багемскае Паравое».
Афіцыйны хэштэг свята #мовафэст дае магчымасць не толькі сачыць за падрыхтоўкай і правядзеннем свята, але і выйграваць падарункі ад партнёраў. Свята 22 лютага ў культурным хабе «ОК16» пачнецца а 13-й гадзіне і будзе доўжыцца да 22.00. Уваход вольны.
Штогадовае святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы ў Беларусі стала сапраўднай народнай ініцыятывай, якую з кожным годам падтрымлівае ўсё больш і больш беларусаў.