Напярэдадні святаў па сталіцы будзе курсіраваць трамвайчык «Калядны Цуд», у якім не трэба будзе плаціць за праезд. У салоне будзе панаваць сапраўдная навагодняя атмасфера і адчуванне цуду. З такой ініцыятывай выступіла піваварная кампанія «Аліварыя» ў партнёрстве з некамерцыйнай арганізацыяй «Арт Сядзіба».
У панядзелак, 23 снежня, з 7:00 да 15:00 трамвай будзе рухацца па маршруце «Змітрака Бядулі – Возера», скарыстацца ім бясплатна зможа любы жадаючы. Падчас руху ў трамваі будзе гучаць беларуская калядная музыка, а таксама віншаванні і аб'явы ад беларускіх музыкаў і артыстаў.
Пазнаць асаблівы транспартны сродак вельмі проста: на табло трамвая будзе назва «Калядны Цуд» і ўказанне аб тым, што ён бясплатны. Акрамя таго, ён будзе ўпрыгожаны ў каляднай стылістыцы: гірлянды сцяжкоў, яркія стыкеры на вокнах не дадуць пасажырам прапусціць святочны маршрут.
Але і гэта яшчэ не ўсё! З 15:00 да 17:00 у калядным трамваі можна будзе атрымаць у якасці прыза спецыяльны гатунак піва «Аліварыя Калядны Цуд», а таксама пакатацца з беларускімі музыкамі на чале з Сяржуком Доўгушавым. Яны прадставяць музычную праграму з традыцыйнымі каляднымі песнямі, якія будуць выкананы ўжывую.
Трапіць на гэтае мерапрыемства можна, прайшоўшы квіз у Instagram, які будзе запушчаны ў пятніцу, 20 снежня, у акаўнтах «Аліварыі» і Арт Сядзібы. Па ўмовах трэба падпісацца на акаўнты alivariabelarus і artsiadziba і ў сторыз адказаць правільна на ўсе пытанні. Арганізатары выпадковым чынам абяруць 30 чалавек, якія змогуць прыняць удзел у імпрэзе.