27 сакавіка 2020 года ў 11.00 адбудзецца гадавы агульны сход акцыянераў ААТ «Піваварная кампанія Аліварыя» па адрасе: горад Мінск, вул. Кісялёва, 30, выставачная зала ААТ «Піваварная кампанія Аліварыя».
Форма правядзення гадавога агульнага сходу акцыянераў - вочная.
Галасаванне паводле парадку дня на гадавым агульным сходзе акцыянераў будзе ажыццяўляецца толькі бюлетэнямі для галасавання.
Парадак дня гадавога схода акцыянераў:
Спіс асобаў, якія маюць права на ўдзел у гадавым агульным сходзе акцыянераў ААТ «Піваварная кампанія Аліварыя» 27 сакавіка 2020 года, складзены на падставе рэестра акцыянераў ААТ «Піваварная кампанія Аліварыя» па стане на 20 сакавіка 2019 года.
З матэрыяламі па пытаннях парадку дня гадавога Агульнага сходу акцыянераў асобы, якія маюць права на ўдзел у сходзе, могуць азнаёміцца, пачынаючы з 20 сакавіка 2020 г. штодня (акрамя суботы і нядзелі) у юрыдычнай службе ААТ «Піваварная кампанія Аліварыя» па адрасе: г. Мінск, пр. Машэрава, 19, каб. 306, з 10.00 да 17.00 (тэл. для даведак (+375 17 239 58 21), а таксама ў дзень правядзення сходу - па месцы яго правядзення па адрасе: г. Мінск, вул. Кісялёва, 30.
З інфармацыяй аб дзейнасці Таварыства за справаздачны перыяд асобы, якія маюць права на ўдзел у сходзе, могуць азнаёміцца, пачынаючы з 06 сакавіка 2020 г. у працоўныя дні ў юрыдычнай службе ААТ «Піваварная кампанія Аліварыя» (г. Мінск, пр. Машэрава, 19, каб. 306) з 10.00 да 16.00, а таксама ў дзень правядзення сходу - па месцы яго правядзення.
Рэгістрацыя акцыянераў для ўдзелу ў гадавым агульным сходзе акцыянераў ААТ «Піваварная кампанія Аліварыя» будзе ажыццяўляцца 27 сакавіка 2020 года з 10-00 да 10-50 у выставачнай зале ААТ «Піваварная кампанія Аліварыя» па адрасе: горад Мінск, вул. Кісялёва, 30.
Для рэгістрацыі пры сабе мець наступныя дакументы:
акцыянеру Таварыства – пашпарт;
прадстаўніку акцыянера - пашпарт і даверанасць.
Назіральны савет ААТ «Піваварная кампанія Аліварыя»