Меню

30 верасня 2019 года ў 11.00 адбудзецца пазачарговы агульны сход акцыянераў ААТ «Піваварная кампанія Аліварыя»

Паважаныя акцыянеры! 30 верасня 2019 года ў 11.00 адбудзецца пазачарговы агульны сход акцыянераў ААТ «Піваварная кампанія Аліварыя». Адрас правядзення: горад Мінск, вул. Кісялёва, 30, выставачная зала ААТ «Піваварная кампанія Аліварыя».

Форма правядзення пазачарговага агульнага сходу акцыянераў - вочная.

Галасаванне паводле парадку дня будзе ажыццяўляецца толькі бюлетэнямі для галасавання.

Парадак дня:

1) Выплата дывідэндаў па выніках працы за першае паўгоддзе 2019 г.

Спіс асобаў, якія маюць права на ўдзел у агульным пазачарговым сходзе акцыянераў ААТ «Піваварная кампанія Аліварыя 30 верасня 2019 года,  складзены на падставе рэестра акцыянераў ААТ "Піваварная кампанія Аліварыя" па стане на 20 верасня 2019 года.

З матэрыяламі па пытаннях парадку дня агульнага пазачарговага сходу акцыянераў асобы, якія маюць права на ўдзел, могуць азнаёміцца, пачынаючы з 25 верасня 2019г. штодня (акрамя суботы і нядзелі) у юрыдычнай службе ААТ «Піваварная кампанія Аліварыя» па адрасе: г. Мінск пр. Машэрава, 19, каб. 306, з 10.00 да 17.00 (тэл. для даведак (+375 17 239 58 21), а таксама ў дзень правядзення сходу - па месцы яго правядзення па адрасе: г. Мінск, вул. Кісялёва, дом 30.

Рэгістрацыя акцыянераў для ўдзелу ў агульным пазачарговым сходзе акцыянераў ААТ «Піваварная кампанія Аліварыя» будзе ажыццяўляцца 30 верасня 2019 года з 10-00 да 10-50 у выставачнай зале ААТ «Піваварная кампанія Аліварыя» па адрасе: горад Мінск, вул. Кісялёва, дом 30. 

Для рэгістрацыі пры сабе мець наступныя дакументы:

  • акцыянеру Таварыства – пашпарт;
  • прадстаўніку акцыянера - пашпарт і даверанасць. 

 Назіральны савет ААТ «Піваварная кампанія Аліварыя»