Адкрытае акцыянернае таварыства «Піваварная кампанія Аліварыя», якое знаходзіцца па адрасе: 220002 г. Мінск, вул. Кісялёва, дом 30, паведамляе аб выплаце дывідэндаў па акцыях па выніках першага паўгоддзя 2019 г.
Дата прыняцця рашэння пазачарговага агульнага сходу акцыянераў, у адпаведнасці з якім ажыццяўляецца выплата дывідэндаў па акцыях – 30.09.2019 года.
Дывідэнды, налічаныя на адну простую (звычайную) акцыю ў памеры 70 (семдзесят) беларускіх рублёў.
Тэрмін выплаты дывідэндаў па акцыях: не пазней за 20 лістапада 2019 года.
Парадак выплаты дывідэндаў па акцыях:
Для атрымання дывідэндаў неабходна звярнуцца ў аддзяленне 182 філіяла № 510 ААТ «АСБ Беларусбанк» па адрасе: г. Мінск, вул. Багдановіча, 6.