Меню

Адкрытае акцыянернае таварыства «Піваварная кампанія Аліварыя» паведамляе аб выплаце дывідэндаў

Адкрытае акцыянернае таварыства «Піваварная кампанія Аліварыя», якое знаходзіцца па адрасе: 220002 г. Мінск, вул. Кісялёва, дом 30, паведамляе аб выплаце дывідэндаў па акцыях па выніках першага паўгоддзя 2019 г.

Дата прыняцця рашэння пазачарговага агульнага сходу акцыянераў, у адпаведнасці з якім ажыццяўляецца выплата дывідэндаў па акцыях – 30.09.2019 года.

Дывідэнды, налічаныя на адну простую (звычайную) акцыю ў памеры 70 (семдзесят) беларускіх рублёў.

Тэрмін выплаты дывідэндаў па акцыях: не пазней за 20 лістапада 2019 года.

Парадак выплаты дывідэндаў па акцыях:

  • акцыянерам, якія працуюць у Грамадстве: шляхам пералічэння на карт-рахунак ў банку;
  • акцыянерам юрыдычным асобам: шляхам пералічэння на разліковыя рахункі;
  • акцыянерам фізічным асобам: шляхам пералічэння на банкаўскі рахунак, адкрыты ў філіяле № 510 ААТ «АСБ Беларусбанк» (г. Мінск, вул. Куйбышава, 18а.).

Для атрымання дывідэндаў неабходна звярнуцца ў аддзяленне 182 філіяла № 510 ААТ «АСБ Беларусбанк» па адрасе: г. Мінск, вул. Багдановіча, 6.