Меню

Агульным фронтам супраць COVID-19: як Carlsberg Group падтрымлівае мясцовыя супольнасьці ў краінах прысутнасці

Кожны дзень кампаніі ў вялікай сям'і Carlsberg ажыццяўляюць нашу агульную мэту: «Варым піва для лепшага сёння і заўтра». Сёння для процістаяння крызісу, выкліканаму эпідэміяй COVID-19, нашы рынкі і супрацоўнікі па ўсім свеце аб'ядноўваюць намаганні, каб падтрымаць грамадства, і змагаюцца за лепшае «заўтра» для мясцовых супольнасцяў.

 

 

Усходняя Еўропа

 

Расія

«Балтика» разгарнула сацыяльную кампанію «Несмотря на расстояние, остаемся вместе», накіраваную на падтрымку насельніцтва ў перыяд эпідэміі - у дыялогу з партнёрамі, грамадскімі арганізацыямі і дзяржаўнымі органамі.

 

Украіна 

Carlsberg Ukraine накіравала 195.500 долараў ЗША на закупку 8000 касцюмаў для бальніц Кіева, Львова і Запарожжа, а таксама 3 апаратаў ШВЛ і кіслародных канцэнтратаў для бальніц Запарожжа і вобласці. Сродкі індывідуальнай аховы ўжо пачалі паступаць у медыцынскія ўстановы, увесь аб'ём дапамогі будзе перададзены ў бальніцы да канца месяца. 3000 бутэлек квасу «Тарас» перадалі персаналу бальніц, малазабяспечаным сем'ям і пажылым людзям - разам з партнёрскай сеткай піцэрый Il Molino, якая забяспечыла дастаўку абедаў медыкам, з украінскім аддзяленнем «Чырвонага Крыжа» і дабрачынным фондам Let's Help.

 Беларусь

Carlsberg Alivaria далучылася да ініцыятывы свайго гандлёвага кліента - «Собери обед доктору» і дадала 1320 бутэлек кваса «Аліварскі» ў абедзенныя наборы, якія дастаўляюць медыцынскаму персаналу мінскіх бальніц. Акрамя таго, у Мінскую інфекцыйную бальніцу былі накіраваны 990 пар бахілаў, 5000 медыцынскіх пальчатак, 1200 медыцынскіх шапак, 1440 медыцынскіх масак, 270 рэспіратараў і 6 інфрачырвоных тэрмометраў.

Казахстан 

Carlsberg Kazakhstan закупіла 300 медыцынскіх акуляраў для медыцынскіх работнікаў бальніц Алматы. 1080 слоікаў «Балтика 0»
і Flash Up перададзеныя мясцовым добраахвотнікам, якія дапамагаюць людзям у ізаляцыі.

 Азербайджан

Carlsberg Azerbaijan даставіла 510 прадуктовых набораў пажылым і малазабяспечаным жыхарам Апшэронскага раёна і супрацоўнікам Carlsberg Azerbaijan, якім больш за 65 гадоў.

 

 

Азія і Заходняя Еўропа

Азіяцкі рэгіён, які сустрэлся з новай эпідэміяй раней за ўсіх, таксама перажывае няпросты перыяд, і кампаніі Carlsberg у Азіі ўсімі сіламі падтрымліваюць мясцовыя супольнасці.

  

Фонды Carlsberg, а менавіта Carlsberg Foudation, New Carlsberg Foundation і Tuborg Foundation, ахвяравалі $ 13,8 млн на барацьбу з пандэміяй COVID-19. Гранты накіраваны на падтрымку даследчых праектаў, навуковых і культурных цэнтраў, грамадскіх аб'яднанняў - для змякчэння ўплыва пандэміі каронавируса і прадухілення развіцця эпідэмій у будучыні.