Меню

“Аліварыя” абвяшчае паляванне за брыльянтамі ў Мінску!

29 студзеня, у свой Дзень народзінаў, піваварная кампанія “Аліварыя” прапануе паўдзельнічаць у займальным квэсце “Паляванне за брыльянтамі”.

Кажуць, што ў аднаго з самых знакамітых уладальнікаў завода – графа Чапскага – было 13 крэслаў, рыхт-у-рыхт як у знакамітай кнізе. Ходзяць легенды, што ў кожным крэсле граф схаваў найдаражэйшае, што ў яго было. Цікава, ці здолеюць мінчукі разгадаць таямніцу 13-га крэсла?

Сучаснымі Астапамі Бэндэрамі стануць адразу 12 беларускіх медыйных асоб. Ахоўваць таямніцу Чапскага будуць Ганна Бонд, Максім Пушкін, Зоя Прышывалка, koko.by, slivki.by, zatestil, Алена Урбанская, Michael Soul, Павал Станкус, Romanov.by, Аляксандра Агафонава (@the_bird_dodo), Грыша ГдеХодУл. Менавіта яны ў сваіх профілях у Інстаграм дадуць падказкі, дзе дакладна трэба шукаць скарбы Чапскага.

Першы, хто пройдзе гарадскі квэст і адшукае крэсла, зможа разрэзаць ашалёўку і знайсці тое, што схаваў граф. Усяго такіх крэслаў будзе 12. Таксама ўдзельніку выпадзе шанец разгадаць таямніцу асаблівага 13-га крэсла!

Паляванне за брыльянтамі “Аліварыя” абвяшчае нездарма. Такі падарунак звязаны з унікальнай міжнароднай прэміяй – Брыльянтавай узнагародай за лепшы смак (Diamond Taste Award). Менавіта гатунак піва “Аліварыя Залатое” упершыню з усіх брэндаў у Беларусі і СНД атрымаў такую статуэтку.

Гэта піва выпускаецца з 2000 году. Ужо на працягу 20 гадоў яно з’яўляецца адным з лідэраў продажу і самым тытулаваным гатункам ў лінейцы “Аліварыі”, таму па праву можа звацца брыльянтам у партфелі кампаніі.

Паляванне за брыльянтамі ад “Аліварыі” пачынаецца! Сачыце за профілямі блогераў у Інстаграм, атрымлівайце падказкі і атрымлівайце прызы!