Тарамат «Cэканд-ПЭТ» з'явіўся 20 сакавіка ў ГЦ «Скала». Аўтамат, усталяваны піваварнай кампаніяй «Аліварыя» сумесна з гандлёвай сеткай Green, прымае ПЭТ-тару і алюмініевыя бляшанкі любых вытворцаў. Узамен ён выдае зніжкі на пакупкі ў гандлёвай сетцы Green.
«Галоўнай прычынай забруджвання навакольнага асяроддзя лічаць пластык – распавядае кіраўнік дэпартамента карпаратыўных адносін «Аліварыі» Ала Ляцяга. – Праблема ПЭТ не ў самім матэрыяле, а ў тым, як яго збіраюць і перапрацоўваюць. Пластыкавы пакунак бяспечны для здароўя, яго вытворчасць і транспарціроўка менш энергаёмістыя у параўнанні са шклом, што зніжае вугляродны след. ПЭТ-тара на 100% перапрацоўваецца, таму галоўная задача – забяспечыць яе правільны шлях пасля выкарыстання. Тарамат можа дазволіць большай колькасці аднаразовых бутэлек адправіцца на перапрацоўку і здабыць новае жыццё».
Пластыкавую і алюмініевую тару з аўтамата плануюць вывозіць на завод «Спецкамунаўтатранс», пасля чаго атрыманая другасная сыравіна адправіцца на паўторную вытворчасць. Там былыя ПЭТ-бутэлькі ператвораць у футбольную форму, садовую мэблю і іншыя карысныя рэчы.
«Паводле апошняга сацапытання, палова жыхароў нашай краіны сартуюць адходы. За апошнія восем гадоў доля тых, хто збірае адходы пластыка, вырасла ў два разы, − распавядае дырэктар ДУ «Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў» Наталля Грынцэвіч. – Да ўсіх павінна прыйсці разуменне, што адходы становяцца каштоўнай другсыравінай толькі ў тым выпадку, калі мы іх сабралі паасобна. Для гэтага ёсць спецыяльныя кантэйнеры, сетка нарыхтоўчых пунктаў па ўсёй краіне, дзе за здадзеную другасную сыравіну можна атрымаць узнагароду. Тараматы, устаноўленыя ў крамах – адзін са спосабаў зрабіць сартаванне смецця зручным і карысным для спажыўца».
Тарамат можа змясціць да 500 ПЭТ-бутэлек і бляшанак аб'ёмам ад 0,25 л да 2 л. Перад здачай тару трэба спустошыць. Наяўнасць вечкі не мае значэння. Этыкетку на бутэльцы важна пакінуць: аўтамат скануе штрыхкоды і толькі пасля гэтага залічвае тару. Ёмістасць без налепкі сістэма не зможа распазнаць.
Наўзамен на бутэлькі і бляшанкі аўтамат «Сэканд-ПЭТ»будзе выдаваць купоны на зніжкі ў гандлёвай сетцы Green: 1-5 бутэлек — зніжка 1%, 6-10 бутэлек — зніжка 2%, 11 і больш бутэлек — зніжка 3%. Купоны не сумуюцца, кожны можна выкарыстоўваць толькі адзін раз.
Тарамат «Сэканд-ПЭТ» будзе працаваць з 20 сакавіка ў ГЦ «Скала»па адресе вул. Пятра Глебкі, 5 з 9:00 да 23:00.