Меню

«Алiварскi Квас «Ружовы»: навінка з сакрэтным смакам

Кампанія «Аліварыя» пачала вытворчасць кваса «Ружовы». Напой мае адпаведны назве ўнікальны колер, а ў смаку спалучаюцца адценні фруктаў і ягад. Якіх – трэба адгадаць спажыўцу*.

Напой натуральнага бражэння створаны ў лепшых традыцыях на аснове белага кваса з фруктовым смакам. «Алiварскi Квас «Ружовы» добра спаталяе смагу і ідэальна спалучаецца з бургерамі, лёгкімі салатамі, вішнёвым кексам, фруктовым ільдом і сырамі.

Навінка прыцягне ўвагу незвычайным афармленнем упакоўкі. Этыкетка выканана ў стылістыцы vaporwave, якая сумяшчае арыгінальнае бачанне ретра-эстэтыкі і адлюстроўвае ідэю сакрэтнага смаку.

      Мы стварылі сапраўдны летні напой, у якім добра спалучаюцца традыцыі і модныя тэндэнцыі. Атрымаўся прывабны прадукт і знешне, і па зместу. Спадзяемся, што навінка спадабаецца ўсім, хто любіць спрабаваць нешта незвычайнае, адзначаюць у кампаніі «Алiварыя».

«Алiварскi Квас «Ружовы» ужо можна набыць у крамах у фармаце ПЭТ-бутэлькі аб’ёмам 1,5 літра.

 

*увесь склад прадукта ўказаны на этікетцы