Меню

«Аліварыя безалкагольнае Лімон» – навінка ў лінейцы брэнда

«Аліварыя безалкагольнае Лімон» – навінка з лёгкім смакам хмелю і свежай цытрыны. Водар адрозніваюць соладавыя ноты з лімонным фіналам.

Утрыманне алкаголю ў напоі не больш за 0,5%. Лінейка безалкагольнага піва ад «Аліварыі» створана на аснове асаблівай культуры дрожжаў, якія дазваляюць мінімізаваць утрыманне алкаголю ў напоі. Яшчэ адна асаблівасць гатунку: у складзе зменшана колькасць цукру.

Навінка папоўніла безалкагольную лінейку брэнда «Аліварыя». Брэнд працягвае актыўна прытрымлівацца ESG-прынцыпаў (прынцыпы ўстойлівага развіцця ў сферы экалогіі, сацыяльнай адказнасці і карпаратыўнага кіравання (скарочана ад англ. environmental, social, governance) і ўпэўнена робіць крокі ў гэтым кірунку.

«Аліварыя безалкагольнае Лімон» спалучаецца з шырокім спектрам страў:

дэсертамі, мяснымі і рыбнымі закускамі, сырамі і фастфудам.

Піва «Аліварыя безалкагольнае Лімон» ужо ў продажы. Прадукт прадстаўлены аб'ёмам 0,45 літра.