Меню

«Аліварыя» дзеліцца сакрэтамі паспяховай кар’еры

Піваварная кампанія «Аліварыя» запусціла кар’ерныя старонкі ў сацыяльных сетках.

На старонках будзе размяшчацца інфармацыя аб актуальных вакансіях, лайфхакі па падрыхтоўцы да сумоўя і адаптацыі ў новай камандзе, сакрэты ад ТОП-мэнэджэраў кампаніі.

«Амаль што ў кожнага з нас ёсць профіль у адной ці болей сацыяльнай сетцы. Агромністая колькасць людзей дзеляцца тут сваімі навінамі, фатаздымкамі, відэазапісамі. Сацыяльны рэкрутынг стаў адной з галоўных тэндэнцый у найманні персаналу. Як паказваюць даследаванні, больш за 60% работнікаў-патэнцыйных кандыдатаў выкарыстоўваюць сацыяльныя сеткі для пошуку працы, – распавядае спецыяліст па падборы персаналу «Аліварыі» Юлія Нікіціна. – Менавіта таму нам важна пашыраць кола патэнцыйных кандыдатаў – кантактаваць з аўдыторыяй на сучасным узроўні, даносіць хутка і займальна карысную інфармацыю аб нашым брэндзе, зацікавіць нават тых патэнцыйных кандыдатаў, якія раней і не задумваліся аб працы ў нашай кампаніі».

Інфармацыя будзе карысная ўсім, хто хоча болей даведацца аб сакрэтах паспяхова й кар’еры ў міжнароднай кампаніі.

Пераходзіце па спасылках і далучайцеся да каманды «Аліварыя»:

 

https://vk.com/alivaria_career

 

https://web.facebook.com/alivaria.career/

 

https://www.instagram.com/alivaria_career/