У гэтым сезоне “Аліварыя” стварыла новы сорт піва – “Аліварыя Пітнае”. З гэтай нагоды і з'явілася настольная гульня “Дзесьці ў Мінску”.
Новая настолка не проста пра сталічныя вуліцы і скрыжаванні цi межы і назвы – яна пра любімы горад і месцы, з якімі звязаны асабістыя гісторыі. Вайб Мінска нараджаецца ў тых мясцінах, якія добра вядомыя ўсім нам. Дарэчы, свая гісторыя ёсць і ў кампаніі “Аліварыя”: амаль 160 гадоў мы варым піва ў Мінску, за гэты час аб’ядналі шмат людзей і працягваем гэта рабіць.
Настолка “Дзесьці ў Мінску” уключае 30 картак, на якіх сабраны самыя-самыя “мінскія” тапонімы, выразы і нават рытуалы, якія трэба будзе патлумачыць рознымі спосабамі. І няхай гаворка пойдзе пра адзін горад, але для кожнага ён – свой. Таму і правілы гульні можна выбраць: сабраць сяброў і паспаборнічаць у камандах, згуляць у індывідуальным заліку ці ператварыць гульню ў магчымасць падзяліцца выпадкамі, якія здарыліся з вамі ў Мінску.
Набыць настолку можна ў музеі піваварэння “Аліварыя” (адрас: г. Мінск, вул. Кісялева, 30) ці згуляць у барах горада.