Піваварная кампанія «Аліварыя» аказвае падтрымку лекарам і персаналу бальніц, якія сёння стаяць на перадавой у абароне нашага здароўя.
У красавіку «Аліварыя» далучылася да дабрачыннай акцыі рэстарана Grillman #собериссобойкудоктору, у межах якой супрацоўнікі рэстарана штодня рыхтуюць гарачыя абеды і адвозяць іх персаналу некалькіх мінскіх бальніц. Зараз больш за 1300 абедаў для дактароў дапоўнены квасам «Аліварскі».
Таксама «Аліварыя» перадала Гарадской клінічнай інфекцыйнай бальніцы г. Мінска аднаразовыя бахілы, пальчаткі, шапачкі, маскі і іншыя карысныя прыналежнасці, без якіх бяспечная праца лекараў немагчымая.
Дзякуем лекарам і медсёстрам за іх працу.
Будзьце здаровыя і беражыце сябе!