Меню

Безалкагольная «Балтыка» са смакам грэйпфруту з’явілася ў Беларусі

З лютага нефільтраваная «Балтыка 0 грэйпфрут» з яркім насычаным смакам і грэйпфрутавым сокам з’явілася ў крамах па ўсёй краіне.

Для таго, каб раскрыць гісторыю стварэння новага напою і падкрэсліць незвычайны для ўсёй лінейкі безалкагольнага піва фармат, был створаны блог грэйпфрута-вандроўцы @50shadesofgrey.fruit. Па сюжэцэ шматсерыйнага інстаграм-комікса, грэйпфрут прыязджае ў Беларусь на адпачынак на два тыдні. Першы час ён паводзіць сябе як тыповы турыст: наведвае Нацыянальную бібліатэку і Камароўку, шмат жартуе над цягай беларусаў да бульбы. Паступова герой уключаецца ў актыўнае жыццё горада ды арганізуе пікет у цэнтры Мінска з патрабаваннем дазволіць садавіне ўезд у ЕС, а таксама святкуе другое нараджэнне Грушаўскага сквера. Фіналам гісторыі становіцца знаёмства фрут-блогера з «Балтыкай 0 грэйпфрут»і рашэнне затрымацца ў Мінску з новай каханай.

Напой прыйдзецца да смаку людзям, якія цэняць піва і хочуць мець магчымасць дапоўніць ім бізнэс-ланч, узяць бляшанку на прабежку ці ў трэнажорную залу. Для таго, каб захаваць багаты смак класічнага піва, алкаголь у новай «Балтыка 0 Грэйпфрут» выдаляюць толькі на апошняй стадыі з ужываннем тэхналогіі мембраннай фільтрацыі.

У крамы па ўсёй Беларусі грэйпфрутавая «Балтыка 0» паступіла ў новым зручным пакунку аб’ёмам 0,33 літра.