Меню

Гадавы агульны сход акцыянераў ААТ «Піваварная кампанія Аліварыя»

29 сакавіка 2024 года ў 11.00 адбудзецца гадавы агульны сход акцыянераў ААТ «Піваварная кампанія Аліварыя» па адрасе: горад Мінск, вул. Кісялёва, 30, выставачная зала ААТ «Піваварная кампанія Аліварыя».

Форма правядзення гадавога агульнага сходу акцыянераў - вочная.

Галасаванне паводле парадку дня на гадавым агульным сходзе акцыянераў будзе ажыццяўляецца толькі бюлетэнямі для галасавання.

Парадак дня гадавога агульнага схода акцыянераў:

1)    Вынікі фінансава-гаспадарчай дзейнасці ААТ «Піваварная кампанія Аліварыя» за 2023 г. Асноўныя напрамкі дзейнасці таварыства на 2024 г.
2)    Справаздача Назіральнага савета аб рабоце ў 2023 г.
3)    Справаздача Рэвізійнай камісіі аб рабоце ў 2023 годзе. Заключэнне Рэвізійнай камісіі па выніках праверкі дзейнасці ААТ «Піваварная кампанія Аліварыя» за 2023 г.
4)    Аўдытарскае заключэнне, падрыхтаванае па выніках правядзення аўдыту гадавой бухгалтарскай (фінансавай) справаздачнасці. Зацвярджэнне гадавой справаздачы, гадавой бухгалтарскай (фінансавай) справаздачнасці ААТ «Піваварная кампанія Аліварыя» за 2023 год.
5)    Сцвярджэнне вынікаў размеркавання чыстага прыбытку ААТ «Піваварная кампанія Аліварыя» за 2023 г., выплата дывідэндаў па выніках працы за 2023 г., вызначэнне тэрміну выплаты дывідэндаў за 2023 г.
6)    Абранне членаў Назіральнага савета.
7)    Абранне членаў Рэвізійнай камісіі.
8)    Зацвярджэнне памеру ўзнагароджання і кампенсацыі членам Назіральнага савета і Рэвізійнай камісіі ААТ «Піваварная кампанія Аліварыя».
9)    Прадастаўленне бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі.
Спіс асобаў, якія маюць права на ўдзел у гадавым агульным сходзе акцыянераў ААТ «Піваварная кампанія Аліварыя» 29 сакавіка 2024 года, складзены на падставе рэестра акцыянераў ААТ «Піваварная кампанія Аліварыя» па стане на 07 сакавіка 2024 года.

З матэрыяламі па пытаннях парадку дня гадавога агульнага сходу акцыянераў асобы, якія маюць права на ўдзел у сходзе, могуць азнаёміцца, пачынаючы з 22 сакавіка 2024г. штодня (акрамя суботы і нядзелі) у юрыдычным аддзеле ААТ «Піваварная кампанія Аліварыя» па адрасе: г. Мінск, пр. Машэрава, 19, каб. 305, з 11.00 да 15.00 (тэл. для даведак +375 17 239 58 00), а таксама ў дзень правядзення сходу - па месцы яго правядзення па адрасе: г. Мінск, вул. Кісялёва, 30.

З інфармацыяй аб дзейнасці Таварыства за справаздачны перыяд асобы, якія маюць права на ўдзел у сходзе, могуць азнаёміцца, пачынаючы з 06 сакавіка 2024 г. у працоўныя дні ў юрыдычным аддзеле ААТ «Піваварная кампанія Аліварыя» па адрасе: г. Мінск, пр. Машэрава, 19, каб. 306 з 11.00 да 15.00, а таксама ў дзень правядзення сходу - па месцы яго правядзення па адрасе: г. Мінск, вул. Кісялёва, 30.

Рэгістрацыя акцыянераў для ўдзелу ў гадавым агульным сходзе акцыянераў ААТ «Піваварная кампанія Аліварыя» будзе ажыццяўляцца 29 сакавіка 2024 года з 10-00 да 10-50 у выставачнай зале ААТ «Піваварная кампанія Аліварыя» па адрасе: горад Мінск, вул. Кісялёва, 30.

Для рэгістрацыі пры сабе мець наступныя дакументы: акцыянеру Таварыства – пашпарт;прадстаўніку акцыянера - пашпарт і даверанасць. 

Назіральны савет ААТ «Піваварная кампанія Аліварыя»