Меню

ХК «Дынама-Мінск» разам з «Аліварыяй» забіваюць 155 шайбаў за сезон КХЛ!

У сезоне КХЛ 2019 разам з хакейным клубам «Дынама-Мінск» мы святкуем вялікія перамогі – 155 гадоў «Аліварыі» і 155 шайбаў за сезон. Каманда настроена рашуча, заўзятары ўжо на ўсю моц падтрымліваюць на арэне, а «Аліварыя» рыхтуе сюрпрызы для ўсіх неабыякавых да хакея!

 

«Аліварыя» з’яўляецца галоўным партнёрам хакейнай каманды «Дынама-Мінск». Разам з клубам мы радуемся агульным перамогам і ў новым сезоне КХЛ вырашылі паставіць перад сабой асаблівую задачу – забіць 155 шайбаў і ўспомніць усю 155-гадовую гісторыю піваварнай кампаніі. На шляху да дасягнення адной вялікай мэты мы адзначым знакавыя даты, якія сталі часткай гісторыі, якую мы стваралі разам: 5 гадоў «Аліварыя» падтрымлівае хакейны клуб «Дынама-Мінск», 10 гадоў каманда гуляе на «Мінск-Арэне». Кожная падзея мае за сабой агульную гісторыю людзей, каманды і кампаніі. 

5 гадоў супрацоўніцтва «Аліварыі» і ХК «Дынама-Мінск». Разам мы перажылі сотні перамог і пераломных момантаў, памацнелі, сталі лепшымі і гатовы разам з заўзятарамі дасягаць самых вялікіх вышынь! 

10 гадоў ХК «Дынама-Мінск» гуляе на «Мінск-Арэне» – дата, за якой стаіць незлічоная колькасць трэніровачных дзён каманды, сіл падчас матчаў, перажыванняў родных і заўзятараў. 

155 гадоў піваварнай кампаніі «Аліварыя» – гэта 155 гадоў гісторыі людзей, якія працавалі, стваралі спадчыну, уносячы свой уклад у стварэнне гісторыі кампаніі. Тых, хто памятае свае карані і глядзіць у будучыню. 

Кожная дата асабліва важная! Таму «Аліварыя» падрыхтавала сюрпрызы для ўсіх заўзятараў «Мінск-Арэны»!

Заўзейце за «зуброў» і чакайце вялікі сюрпрыз ад «Аліварыі» ў гонар 155-й забітай шайбы!

Заб’ём 155 шайбаў разам!

Агульная гiсторыя. Агульныя каштоўнасцi. Агульная перамога.