Меню

Крафтавыя гатункі Weizen і Bohemian Pils ад «Горкаўскага бровара» цяпер даступныя ў фармаце шкляной бутэлькі

Гатункі Weizen і Bohemian Pils ад крафтавага «Горкаўскага бровара» зараз можна набыць у шкляных бутэльках. Раней гэтыя напоі былі прадстаўлены толькі ў разліўным фармаце.

Weizen - пшанічнае піва з пышнай пеннай шапкай, якая нагадвае апярэнне лебедзя. Менавіта гэтая птушка была абрана сімвалам дадзенага прадукта. Лёгкая кіслінка дапаўняе насычаны водар напою з яркімі фруктовымі ноткамі, якия уласцівы нямецкім гатункам пшанічнага піва.

Bohemian Pils - светлае нефільтраванае піва з багатым соладавым густам і класічным хмелевым водарам, які дасягаецца за кошт хмеля гатунку Saaz. У адрозненне ад традыцыйных светлых лагераў, Bohemian Pils ад «Горкаўскага бровара» – нефільтраваны, што надае напою асаблівую паўнату густу. Сімвалам гатунку стала рысь - спрытная і няўлоўная горная котка з Татр, якая з'яўляецца ўвасабленнем Багеміі.

У лінейку "Горкаўскага бровара" таксама ўваходзяць знаёмыя спажыўцам гатункі: Mango, Indian Pale Ale і American Pale Ale.

Новая прадукцыя ўжо прадстаўлена на паліцах магазінаў.