Меню

Новая крама пры бровары «Аліварыя» прапануе 155 наведвальнікам сертыфікаты на дэгустацыю піва

Адкрыццё новага магазіна пры бровары «Аліварыя» ў Мінску запланавана на 6 лістапада. У гонар юбілейнай даты - 155 гадоў кампаніі - першыя 155 наведвальнікаў крамы атрымаюць прыемны сюрпрыз - сертыфікат на дэгустацыю піва ў Музеі броварства «Аліварыя».

Дэгустацыя праводзіцца ў выставачнай зале музея, дзе госці змогуць паспрабаваць на выбар келіх флагманскага гатунку ў лінейцы - «Аліварыя Залатое», безалкагольнае піва альбо квас. Дзейнічаць сертыфікат будзе толькі ў дзень адкрыцця новай крамы - 6 лістапада.

У краме пры бровары будзе прадстаўлены самы шырокі асартымент вытворчасці кампаніі «Аліварыя» сярод усіх крамаў разліўнога піва: на кранах будуць стаяць 12 розных гатункаў як нацыянальных, так і міжнародных брэндаў. Аматары піва змогуць набыць як гатункі з лінейкі «Аліварыя», так і «Балтыка», Grimbergen, Seth & Rileys GARAGE, Zatecky Gus, Kronenbourg і іншыя. У краме будзе прадстаўлены бутэлечны і слоікавы асартымент, а таксама безалкагольнае піва «Балтыка 0», квас «Аліварскі» і энергетычны напой FLASH UP.

Рэжым працы крамы: з 10-00 да 23-00 штодня без выхадных.