Меню

Пазачарговы агульны сход ААТ «Піваварная кампанія Аліварыя»

26 снежня 2024 года ў 11.00 адбудзецца пазачарговы агульны сход ААТ «Піваварная кампанія Аліварыя» па адрасе: горад Мінск, вул. Кісялёва, 30, выставачная зала ААТ «Піваварная кампанія Аліварыя».

Форма правядзення пазачарговага агульнага сходу акцыянераў – вочная.

Галасаванне паводле парадку дня на пазачарговым агульным сходзе акцыянераў будзе ажыццяўляецца толькі бюлетэнямі для галасавання.

Парадак дня пазачарговага агульнага схода акцыянераў:

1)           Абранне члена Назіральнага савета.

Спіс асобаў, якія маюць права на ўдзел у пазачарговым агульным сходзе акцыянераў ААТ «Піваварная кампанія Аліварыя» 26 снежня 2024 года, складзены на падставе рэестра акцыянераў ААТ «Піваварная кампанія Аліварыя» па стане на 12 снежня 2024 года.

З матэрыяламі па пытаннях парадку дня пазачарговага агульнага сходу акцыянераў асобы, якія маюць права на ўдзел у сходзе, могуць азнаёміцца, пачынаючы з 18 снежня 2024г. штодня (акрамя суботы і нядзелі) у юрыдычным аддзеле ААТ «Піваварная кампанія Аліварыя» па адрасе: г. Мінск, пр. Машэрава, 19, каб. 305, з 11:00 да 15:00 (тэл. для даведак +375 17 239 58 00), а таксама ў дзень правядзення сходу – па месцы яго правядзення па адрасе: г. Мінск, вул. Кісялёва, 30.

Матэрыялы для азнаямлення: звесткі аб кандыдаце ў Назіральны савет, праекты рашэнняў для агульнага сходу акцыянераў.

Рэгістрацыя акцыянераў для ўдзелу ў пазачарговым агульным сходзе акцыянераў ААТ «Піваварная кампанія Аліварыя» будзе ажыццяўляцца 26 снежня 2024 года з 10:00  да 10:50 у выставачнай зале ААТ «Піваварная кампанія Аліварыя» па адрасе: горад Мінск, вул. Кісялёва, 30.

 

Для рэгістрацыі пры сабе мець наступныя дакументы:

акцыянеру Таварыства – пашпарт;

прадстаўніку акцыянера – пашпарт і даверанасць.

 

Назіральны савет ААТ «Піваварная кампанія Аліварыя»