18 снежня 2023 года ў 11.00 адбудзецца пазачарговы агульны сход акцыянераў ААТ «Піваварная кампанія Аліварыя» па адрасе: горад Мінск, вул. Кісялёва, 30, выставачная зала ААТ «Піваварная кампанія Аліварыя».
Форма правядзення пазачарговага агульнага сходу акцыянераў – вочная.
Галасаванне паводле парадку дня на пазачарговым агульным сходзе акцыянераў будзе ажыццяўляецца толькі бюлетэнямі для галасавання.
Парадак дня пазачарговага агульнага схода акцыянераў:
1) Прадастаўленне бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі.
Спіс асобаў, якія маюць права на ўдзел у пазачарговым агульным сходзе акцыянераў ААТ «Піваварная кампанія Аліварыя» 18 снежня 2023 года, будзе складзены на падставе рэестра акцыянераў ААТ «Піваварная кампанія Аліварыя» па стане на 07 снежня 2023 года.
З матэрыяламі па пытаннях парадку дня пазачарговага агульнага сходу акцыянераў асобы, якія маюць права на ўдзел у сходзе, могуць азнаёміцца, пачынаючы з 11 снежня 2023 г. штодня (акрамя суботы і нядзелі) у юрыдычным аддзеле ААТ «Піваварная кампанія Аліварыя» па адрасе: г. Мінск, пр. Машэрава, 19, каб. 305, з 11.00 да 15.00 (тэл. для даведак +375 17 239 58 00), а таксама ў дзень правядзення сходу – па месцы яго правядзення па адрасе: г. Мінск, вул. Кісялёва, 30.
Рэгістрацыя акцыянераў для ўдзелу ў пазачарговым агульным сходзе акцыянераў ААТ «Піваварная кампанія Аліварыя» будзе ажыцяўляцца 18 снежня 2023 года з 10-00 да 10-50 у выставачнай зале ААТ «Піваварная кампанія Аліварыя» па адрасе: горад Мінск, вул. Кісялёва, 30.
Для рэгістрацыі пры сабе патрэбна мець наступныя дакументы:
акцыянеру Таварыства – пашпарт;
прадстаўніку акцыянера – пашпарт і даверанасць.
Назіральны савет ААТ «Піваварная кампанія Аліварыя»