Меню

У 2018 годзе «Аліварыя» павялічыла сваю долю рынку да 28,5%

Паводле дадзеных рытэйл-аўдыту Nielsen, аб'ёмная доля піваварнай кампаніі «Аліварыя» на беларускім рынку ў студзені-снежні 2018 года склала 28,5% (на 0,8 п.п. больш, чым у 2017 г.), а брэнд «Аліварыя» па-ранейшаму захоўвае пазіцыю №1 у Беларусі: яго аб'ёмная доля склала 17,8% рынку піва краіны.

Станоўчыя вынікі ў 2018 годзе прадэманстравалі і іншыя брэнды кампаніі. Паводле рытэйл-аўдыту Nielsen, «Балтыка» (другі па ўнёску ў аб'ёмы продажаў кампаніі брэнд) захоўвае сваю пазіцыю на рынку з аб'ёмнай доляй на ўзроўні 4,3%. Брэнды Zatecky Gus, Tuborg і Seth&Rileys GARAGE паказваюць рост сваіх аб'ёмных долей на рынку +0,7 п.п., +0,1 п.п. і +0,2 п.п. у адпаведных суадносінах да паказчыкаў 2017 года.

«Дасягнуць такіх добрых вынікаў атрымалася за кошт серыі ўдалых запускаў новых прадуктаў (Seth&Rileys GARAGE Lingonberry, Karol Jan Ruby, Grimbergen, Zatecky Gus Radler, квас «Аліварскі» і інш.), а таксама дзякуючы спрыяльнай макраэканамічнай сітуацыі ў краіне. У цэлым 2018 год быў адным з найбольш паспяховых для Беларусі за апошнія 20 гадоў, што не магло не адбіцца на станоўчай дынаміцы піўнога рынку», – адзначае генеральны дырэктар ААТ «Піваварная кампанія Аліварыя» Алег Хайдакін.

Станоўчая дынаміка піўной галіны пазітыўна паўплывала на аб'ёмы вытворчасці і продажу кампаніі. За 2018 год у катэгорыях «Піва» і «Безалкагольныя напоі» «Аліварыя» рэалізавала на тэрыторыі Беларусі больш за 14,5 млн. дэкалітраў прадукцыі, што на 5% болей, чым у 2017 годзе.

«Нашы вытворчыя магутнасці былі цалкам загружаныя ўжо ў студзені. Пры гэтым, як правіла, у піваварных кампаній такое адбываецца ў сакавіку. Таму ў «гарачы» сезон мы ўступілі ў поўным узбраенні. Акрамя таго, у 2018 годзе «Аліварыя» запусціла 6 новых цыліндра-канічных танкаў (ЦКТ), павялічыўшы свае магутнасці на 1 млн. дэкалітраў піва на год», – пракаментаваў Алег Хайдакін.

Увод новых ЦКТ стаў для кампаніі пачаткам маштабнай мадэрнізацыі вытворчасці і буйным інвестыцыйным праектам, скіраваным на павелічэнне лакальнай вытворчасці нацыянальных і ліцэнзійных брэндаў. Аб'ём інвестыцый у праект склаў каля 2 млн бел. рублёў. Агульны аб'ём інвестыцый у 2018 годзе склаў больш за 10,5 млн. бел. руб., што амаль у 2 разы болей, чым у 2017 годзе.

***

Піваварная кампанія «Аліварыя» – лідар броварнай галіны Беларусі. Кантрольны пакет акцый кампаніі належыць Carlsberg Group – трэцяй па велічыні піваварнай групе ў свеце.

Прадпрыемства заснаванае ў 1864 годзе, з'яўляецца найстарэйшай дзеючай піваварнай вытворчасцю Беларусі, якая ў 2019 годзе святкуе сваё 155-годдзе. Сёння ў партфелі кампаніі 16 брэндаў, сярод якіх «Аліварыя», «Балтыка», Zatecky Gus, Tuborg, Seth&Rileys GARAGE, Carlsberg і іншыя. З 2018 года кампанія выйшла ў безалкагольны сегмент з такімі прадуктамі, як квас «Аліварскі» і энергетычны напой FLASH UP.

Кантакты

Звяртайцеся

Вядучы спецыяліст па карпаратыўных адносінах

Наталля Казакова

Tel +375295005065 Email [email protected]