Меню

У 2019 годзе «Аліварыя» павялічыла сваю долю рынку да 30,5%

Паводле звестак рытэйл-аўдыту Nielsen, аб'ёмная доля піваварнай кампаніі «Аліварыя», Carlsberg Group на беларускім рынку ў студзені-снежні 2019 года склала 30,5% (на 1,9 п.п. больш, чым у 2018 г.)*. Брэнд «Аліварыя» захоўвае і ўмацоўвае пазіцыю №1 у Беларусі – яго аб'ёмная доля склала 18,7% рынку піва краіны, павялічыўшыся на 0,9 п.п. у параўнанні з 2018 г.*

Станоўчыя вынікі ў 2019 годзе прадэманстравалі і іншыя брэнды кампаніі. Паводле рытэйл-аўдыту Nielsen, «Балтика» (другі па ўнёску ў аб'ёмы продажаў кампаніі брэнд) павялічвае сваю аб'ёмную долю на рынку на 1 п.п. і займае 5,2% рынку піва краіны*. Брэнды Tuborg і Seth&Rileys GARAGE паказваюць рост сваіх аб'ёмных доляў на рынку +0,1 п.п. і +0,5 п.п. адпаведна у дачыненнi да 2018 года*.

«Дасягнуць такіх добрых вынікаў атрымалася за кошт серыі ўдалых запускаў новых прадуктаў Аліварыя Багемскае Паравое», Karol Jan Hello Honey, Seth&Rileys GARAGE Hard Black Cherry Drink, «Балтика Мягкое» і інш.). Адным з найбольш выніковых стаў новы прэмиум-сорт «Аліварыя Багемскае Паравое», запуск якога быў прысвечаны 155-годдзю кампаніі. Таксама на працягу года дэманстраваў дынамічнае развіццё новы гатунак «Балтика Мягкое», аб'ёмная доля якога па выніках года склала 0,81%*», – адзначае генеральны дырэктар ААТ «Піваварная кампанія Аліварыя» Алег Хайдакін.

У 2019 годзе піўная галіна ў краіне характарызуецца станоўчай дынамікай развіцця (рост +3,0% у суадносінах да 2018 г.)*, што паўплывала на аб'ёмы вытворчасці і продажу кампаніі. Так, у студзені-снежні 2019 года аб'ём вытворчасці склаў больш за 13,1 млн. дэкалітраў прадукцыі, што на 1,6% болей, чым у 2018 годзе. За 2019 год у катэгорыях «Піва» і «Безалкагольныя напоі» «Аліварыя» рэалізавала на тэрыторыі Беларусі больш за 15,3 млн. дэкалітраў прадукцыі, што на 4,3% больш, чым у 2018 годзе.

«Спрыяльныя макраэканамічныя ўмовы ў краіне і моцная стратэгія вываду новай прадукцыі дазволілі «Аліварыі» умацаваць пазіцыі на рынку, зрабіўшы 2019 год адным з самых паспяховых для кампаніі», - адзначае Алег Хайдакін.

 

* Разлікi ААТ «Піваварная кампанія «Аліварыя» заснаваныя на звестках справаздачаў Nielsen ад 27.01.2020 па аўдыту рытэйлу катэгорыі піва ў гарадах Рэспублікі Беларусь з насельніцтвам больш за 10000 чалавек (© 2020, Замежнае унітарнае прадпрыемства «Эй-Сі Нільсен Бел»).

***

Піваварная кампанія «Аліварыя» – лідар пiваварнай галіны Беларусі. Кантрольны пакет акцый кампаніі належыць Carlsberg Group – трэцяй па велічыні піваварнай групе ў свеце.

Прадпрыемства, заснаванае ў 1864 годзе, з'яўляецца найстарэйшай дзеючай піваварнай вытворчасцю Беларусі. Сёння ў партфелі кампаніі 15 брэндаў, сярод якіх «Аліварыя», «Балтика», Zatecky Gus, Tuborg, Seth&Rileys GARAGE, Carlsberg, Kronenbourg і іншыя. З 2018 года кампанія выйшла ў безалкагольны сегмент з такімі прадуктамі, як квас «Аліварскі» і энергетычны напой FLASH UP.

***

Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся да кiраўнiка дэпартамента карпаратыўных адносiнаў ААТ “Пiваварная кампанiя Алiварыя” Алы Ляцягi па маб. тэл. +375 29 500 50 30 або e-mail: letyago_ay@alivaria.by