Меню

У гонар запуску новага гатунку Zatecky Gus Rubinovy мінчукоў пачастуюць бясплатнай вячэрай

8 красавіка свае віртуальныя дзверы адчыняе Rubinovy анлайн-паб. Запуск паба прымеркаваны да з'яўлення новага гатунку Zatecky Gus Rubinovy. У гонар гэтага мінчанам, якія даўно хацелі пабываць у Чэхіі, але змянілі свае планы з-за закрытых межаў, бясплатна прывязуць набор інгрэдыентаў для чэшскай вячэры. Для гэтага трэба ўсяго толькі пакінуць заяўку на сайце і распавесці аб сваёй запланаванай паездцы ў Чэхію, якая не адбылася. Заяўкі прымаюць да 13 красавіка ўключна, а ўжо 15 «прынадны кавалачак» Чэхіі даставяць пераможцам дадому.

Каб атрымаць набор для вячэры «як у Чэхіі», трэба запоўніць гугл-форму – указаць імя, узрост, а таксама падзяліцца планамі сваіх чэшскіх вакацый: куды і чаму хацелі паехаць, што хацелі пакаштаваць і наведаць. Важна: удзельнічаць у конкурсе могуць мінчукі, старэйшыя за 18 год. 14 красавіка арганізатары абвесцяць імёны 30 пераможцаў, якім удалося ўразіць журы планамі сваёй паездкі. Спісы з'явяцца ў Instagram-профілі анлайн-паба. 15 красавіка ім даставяць набор для падрыхтоўкі традыцыйнай чэшскай вячэры.

Сёння, 8 красавіка, анлайн-паб Rubinovy пачаў прымаць першых наведвальнікаў. Размесцілася ўстанова на сайце pubrubinovy.by. Тут ёсць некалькі «пакояў» для відэаканферэнцый, кожная месціць да 12 чалавек. Вы можаце далучыцца да ўжо існуючай гутарцы або разам з сябрамі заняць пустое «памяшканне». Для гэтага падзяліцеся спасылкай на пакой з прыяцелямі, якіх хочаце запрасіць на анлайн-сустрэчу. Адначасова знаходзіцца ва ўстанове можа неабмежаваная колькасць гасцей. Онлайн-паб Rubinovy будзе працаваць 24/7 да канца траўня.

Запуск анлайн-паба прымеркаваны да выхаду на беларускі рынак новага гатунку Zatecky Gus Rubinovy. Гэта піва, у аснове якога ляжыць унікальнае спалучэнне 3-х відаў соладу, 2-х гатункаў хмеля і лепшых чэшскіх традыцый піваварства. Zatecky Gus Rubinovy – гэта новае асаблівае піва ў лінейцы Zatecky Gus, якое валодае яркім смакам і ўнікальным рубінавым адценнем, якое створыць расслабленую атмасферу і дазволіць адчуць каштоўнасць моманту. У першую чаргу, 8 красавіка, новы гатунак з'явіцца ў краме пры піваварні «Аліварыя», а з 9 красавіка будзе даступны ў іншых крамах па ўсёй краіне.

За дадатковай інфармацыяй звяртайцеся да вядучага спецыялісту па карпаратыўных адносінах Аляксандры Грыбанавай па маб. тэл. +375 29 500 49 54 або па е-mail: [email protected]