Меню

У першым паўгоддзі 2019 года «Аліварыя» павялічыла сваю долю рынку да 29,7%

Піваварная кампанія «Аліварыя» з'яўляецца лідэрам рынку піва ў натуральным і грашовым выражэнні па выніках першага паўгоддзя 2019 г.*. Па дадзеных рытэйл-аўдыту Nielsen, аб'ёмная доля «Аліварыі» на беларускім рынку ў студзені-чэрвені 2019 года склала 29,7% (на 1,5 п.п. больш, чым за аналагічны перыяд 2018 г.) *.

Брэнд «Аліварыя» таксама захоўвае пазіцыю №1 у Беларусі - яго аб'ёмная доля ў студзені-чэрвені 2019 года склала 18,1% рынку піва краіны (на 0,5 п.п. больш, чым у 1 паўгоддзі 2018 г.).

Станоўчыя вынікі ў першым паўгоддзі 2019 года прадэманстравалі і іншыя брэнды кампаніі. Па дадзеных рытэйл-аўдыту Nielsen, аб'ёмная доля брэнда «Балтика» складае 4,8%, што на 0,6 п.п. больш, чым у студзені-чэрвені 2018г. * Брэнды Zatecky Gus, Tuborg і Seth & Rileys GARAGE паказваюць рост сваіх аб'ёмных доляў на рынку 0,3 п.п., +0,1 п.п. і 0,5 п.п. адпаведна ў адносінах да аналагічнага перыяду 2018 г.*.

«Дасягнуць такіх добрых вынікаў атрымалася за кошт серыі ўдалых запускаў новых прадуктаў («Аліварыя Багемскае Паравое», Karol Jan Hello Honey, Seth&Rileys GARAGE Hard Black Cherry Drink, «Балтика Мягкое» і інш.). Адным з найбольш выніковых стаў новы прэміум-сорт «Аліварыя Багемскае Паравое». Гэты гатунак быў звараны спецыяльна да 155-годдзя кампаніі і папоўніў лінейку прэміум-гатункаў брэнда «Аліварыя». Аб'ёмная доля «Багемскага» ў чэрвені 2019 года склала 0,8 п.п.*», - адзначае генеральны дырэктар ААТ «Піваварная кампанія Аліварыя» Алег Хайдакін.

Рынак піва ў 1 паўгоддзі 2019 года паказвае станоўчую дынаміку: рост + 3,5% у параўнанні з аналагічным перыядам 2018 г.*. Станоўчая дынаміка піўной галіны пазітыўна паўплывала на аб'ёмы вытворчасці кампаніі. Так, у студзені-чэрвені 2019 года аб'ём вытворчасці склаў больш за 6,4 млн. дэкалітраў прадукцыі.

* Разлікі ААТ «Піваварная кампанія Аліварыя» грунтуюцца на дадзеных, якія змяшчаюцца ў справаздачах Nielsen ад 2019.07.25 па аўдыту рознічнага гандлю па катэгорыі піва ў гарадах Рэспублікі Беларусь з насельніцтвам больш за 10000 чалавек (© 2019, Замежнае ўнітарнае прадпрыемства «Эй-Сі Нільсэн Бел»).

***

Піваварная кампанія «Аліварыя» – лідар пiваварнай галіны Беларусі. Кантрольны пакет акцый кампаніі належыць Carlsberg Group – трэцяй па велічыні піваварнай групе ў свеце.

Прадпрыемства, заснаванае ў 1864 годзе, з'яўляецца найстарэйшай дзеючай піваварнай вытворчасцю Беларусі. Сёння ў партфелі кампаніі 15 брэндаў, сярод якіх «Аліварыя», «Балтика», Zatecky Gus, Tuborg, Seth&Rileys GARAGE, Carlsberg, Kronenbourg і іншыя. З 2018 года кампанія выйшла ў безалкагольны сегмент з такімі прадуктамі, як квас «Аліварскі» і энергетычны напой FLASH UP.

Кантакты

Звяртайцеся

Вядучы спецыяліст па карпаратыўных адносінах

Наталля Казакова

Tel +375295005065 Email [email protected]