У гонар Дня усіх святых 31 кастрычніка и 1 лістапада адзіны ў Беларусі музей піваварэння «Аліварыя» арганізуе самую страшэнную экскурсію ў годзе «Жахі найстарэйшага піўзавода». Наведвальнікаў чакае незабыўная падзея восені і трохі хэлоўінскага вар'яцтва.
Піваварня з найбагацейшай у Беларусі гісторыяй – бадай што, самае прыдатнае месца для нечысці, якая прызямліцца ў свеце аматараў піва, каб павесяліцца не на жарт і раскрыць усе тайны найстарэйшага піўзавода. Адчуванні, што ледзяняць душу, непадробленыя эмоцыі і мора ўражанняў – усё гэта вы атрымаеце, пабываўшы на жудаснай экскурсіі.
Гадзінная экскурсіі пройдзе ў гістарычным будынку піваварні і будзе суправаджацца займальным расповедам пра яго шматгадовую гісторыю, якая захоўвае мноства цёмных таямніц і сакрэтаў і па гэты дзень.
У страшна гасціннай атмасферы ў гасцей будзе магчымасць асабіста пагутарыць з духамі завода (і не толькі піўнымі!), якія насяляюць ягоныя сцены. А каб духі «Аліварыі» прынялі вас за свайго – прыходзьце ў касцюме, які адпавядае святу, і атрымаеце ад іх сюрпрыз.
Ну а пасля таго, як вы паказычаце сабе нервы і вернецеся са змрочнага падарожжа (не факт!), Вы зможаце пачаставацца куфлем піва «Аліварыя» на дэгустацыі ў выставачнай зале музея.
Запісацца на экскурсію можна па спасылцы https://forms.gle/aBZsQK2kXzGSg99v7
Папярэджанне: непаўналетнім і ўражлівым уваход забаронены.
Прыберажыце свае нервы, бо будзе страшна атмасферна!
***
Што: экскурсія «Жахі найстарэйшага піўзавода»
Дзе: музей піваварэння «Аліварыя», Мінск, вул. Кісялёва, 30
Калі: 31 кастрычніка, 18.00 и 19.00; 1 лістапада, 17.00 и 18.00
Уваход: 9 руб.
Дрэс-код: нечысць вітаецца
Колькасць месцаў абмежаваная (не больш за 15 чалавек у групе)
Уваход 18+
Дадатковая інфармацыя: +375 29 500 17 55, [email protected].