Меню

Інфармацыя аб фарміраванні рэестра ўладальнікаў каштоўных папер

Адкрытае акцыянернае таварыства «Піваварная кампанія Аліварыя», якое знаходзіцца па адрасе: 220002, г. Мінск, вул. Кісялёва, дом 30, паведамляе аб фарміраванні рэестра ўладальнікаў каштоўных папер, якія маюць права на ўдзел у позачарговым агульным сходзе акцыянераў, які адбудзецца 26 снежня 2024 года.

Найменне ўпаўнаважанага органа, ў адпаведнасці з якім ажыццяўляецца фарміраванне рэестра акцыянераў, – Наглядальны савет ААТ «Піваварная кампанія Аліварыя».

Дата прыняцця Наглядальным саветам рашэння, у адпаведнасці з якім ажыццяўляецца фарміраванне рэестра акцыянераў – 29 лістапада 2024 года.

Дата, на якую ажыццяўляецца фарміраванне рэестра акцыянераў – 12 снежня 2024 года.