«Аліварыя Калядны Цуд Чарніца-Чабор» – цёмнае зімовае піва. Лімітаваны гатунак спалучае ягадную салодкасць і свежасць чабора. Мяккая травяная нота раскрываецца ў смаку з самага пачатку, а затым стварае асацыяцыі чарнічнага варэння. Утрыманне алкаголю: 4,7%. Гастранамічныя спалучэнні: з мяснымі стравамі, дранікамі, сырамі, сухафруктамі, пернікамі і арэхамі.