Cпецыяльнае святочнае цёмнае піва нізавога браджэння насычанага цёмна-карычневага колеру з глыбокім рубінавым адлівам і дробнай крэмавай пенай. Характарызуецца тонкім прыглушаным водарам карамелі і ванілі, які мякка пераходзіць у ноты кавы.
Піва мае прыемны карамельна-соладавы смак з ледзь прыкметнай хмелевай горыччу. У посмаку адчуваюцца адценні халоднай кавы з водгукам спецый.
Гэты прадукт сезонны і вырабляецца толькі зімой.
Мацунак – 5,1%, шчыльнасць – 13%, Горыч – 14 IBU.
Кампанія «Аліварыя» падтрымлівае прынцыпы адказнага спажывання.