Bohemian Pils - светлае нефільтраванае піва з багатым соладавым густам і класічным хмелевым водарам, які дасягаецца за кошт хмеля гатунку Saaz. У адрозненне ад традыцыйных светлых лагераў, Bohemian Pils ад «Горкаўскага бровара» – нефільтраваны, што надае напою асаблівую паўнату густу. Сімвалам гатунку стала рысь - спрытная і няўлоўная горная котка з Татр, якая з'яўляецца ўвасабленнем Багеміі.
У неасветленых нефільтраваных гатунках піва дапускаецца з'яўленне невялікага асадку, дражджавога смаку і лёгкай замутненасці, што прадугледжана асаблівасцямі тэхналагічнага працэсу.
Кампанія «Аліварыя» падтрымлівае прынцыпы адказнага спажывання.