Меню
imgonline-com-ua-Resize-McrJQg4ISg7zgE.jpg

НУЛЬ безадказнага спажывання

Мы ганарымся нашым півам: яно з'яўляецца важнай часткай шматлікіх прыемных падзей, якія аб'ядноўваюць людзей. Аднак безадказнае спажыванне можа ператварыць любыя станоўчыя моманты ў праблемныя.

Наша бачанне лепшай будучыні - гэта грамадства, у якім няма безадказнага спажывання алкаголю, кіравання транспартам у нецвярозым стане і продажу алкаголю непаўналетнімі. Толькі ўмеранае спажыванне і станоўчыя эмоцыі.

Для таго, каб пазбегнуць выпадкаў безадказнага спажывання, мы імкнемся прадаставіць альтэрнатыўныя безалкагольныя прадукты, якія дапамогуць спажыўцам зрабіць свядомы выбар. Акрамя таго, мы ахвотна супрацоўнічаем з партнёрамі, якія могуць дапамагчы ў гэтым напрамку.

Дизайн без названия (43).png

Сусветны дзень адказнага спажывання 2022

Тэма бяспекі падчас пляжнага адпачынку актуальная кожнае лета: не ўсе прытрымліваюцца простых, але важных правілаў, таму статыстыка гібелі ў вадаёмах, на жаль, абнаўляецца штогод. Менавіта таму 26 жніўня 2022 года, напярэдадні Сусветнага дня адказнага спажывання піва (Global beer responsibility day) брэнд "Аліварыя" вырашыў звярнуцца да тэмы бяспекі на пляжы і на вадзе.

Кампанія "Аліварыя" запрасіла мінчан на "сухі пляж" з мэтай адказнага закрыцця купальнага сезона, дзе быў праведзены акватэст на веданне правілаў бяспекі на вадзе. Акцыя прайшла на Камсамольскім возеры. Прыняць удзел маглі толькі паўналетнія.

Сусветны дзень адказнага спажывання 2021

За апошнія некалькі гадоў электрасамакаты сталі адным з самых папулярных гарадскіх відаў транспарта ў цёплы сезон. Разам з тым назіраецца праблема незахавання правіл дарожнага руху і кіраванне ў нецвярозым стане.

"Аліварыя" у супрацоўніцтве з блогерамі вырашыла расказаць мінчанам аб важнасці адказнага кіравання самакатам.

У цэнтры Мінска, на вуліцы Зыбіцкая, мы прапанавалі гараджанам прайсці тэст на веданне ПДР, у тым ліку пытанняў па прафілактыцы кіравання ў нецвярозым стане. Удзельнікі, пры правільным адказе на пытанні, атрымалі прамакод на бясплатную прагулку на самакаце і квас Dark Side – найлепшы напой для такога шпацыру.

Акрамя таго, падчас мерапрыемства прафесійны трэнер правёў майстар-клас па фігурным і экстрэмальным катанні на самакаце. Таксама ўдзельнікі, якія прадэманстравалі бездакорнае валоданне самакатам, атрымалі квас ад «Аліварыі». У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 200 чалавек, медыяахоп мерапрыемства – адзін мільён кантактаў. У 2021 годзе Carlsberg Group правёў 83 кампаніі, якія былі накіраваны на адказнае ўжыванне, у тым ліку ў межах Сусветнага дня адказнага спажывання піва (Global beer responsibility day).