Меню
орёл.jpg

Станьце часткай нашай каманды пераможцаў

Магчымасці для развіцця

Мы прапануем нетрывіяльныя задачы,

цікавую праектную працу і шырокія паўнамоцтвы.

Любыя цяжкасці мы ўспрымаем як магчымасць зрабіць крок наперад  

Кар'ерны рост

Гісторыя "Аліварыі" — гэта сотні гісторый поспеху, сярод якіх есць і  кіроўца пагрузчыка, які стаў загадчыкам склада, і мерчандайзер, які вырас да дырэктара па продажах. Нашы супрацоўнікі працуюць у Швейцарыі,  В'етнаме, Расіі, Украіне. З намі твая кар'ера не ведае межаў: 150 краін, у якіх прадстаўлена прадукцыя Carlsberg Group

Дух таварыства

На "Аліварыі" пануе асаблівая энергетыка традыцыйнага піваварэння, гэта натхняе, збліжае і згуртоўвае нас.

Аткрытыя зносіны, абмен лепшымі практыкамі, камандная праца і камандныя перамогі ствараюць той самы дух таварыства

Якасці кіраўніка

Культура кіравання ў кампаніі  прадугледжвае

 адзіныя  стандарты лідарскіх кампетэнцый, выразную і зразумелую пастаноўку задач, канструктыўную зваротную сувязь, коўчынг, абъектыўную і празрыстую сістэму адзнакі эфектыўнасці, прызнання і ўзнагароды

Вядомасць брэнда

Асновай нашага партфеля з'яўляецца «Аліварыя» - піўная гандлёвая марка № 1 у Беларусі паводле звестак Шостага рэйтынгу «BelBrand 2016 - ТОП 100 беларускіх брэндаў». Паводле звестак Nielsen, брэнд «Аліварыя» таксама з'яўляецца лідарам па долі рынку з ліпеня 2012 г. Якасць і лідарскія пазіцыі брэнда «Аліварыя» рэгулярна падтрымлiваюцца ўзнагародамі міжнародных конкурсаў. Так, самы тытулаваны гатунак Аліварыя «Залатое» ў 2015 г. быў узнагароджаны піўным «Оскарам» - прэстыжнай узнагародай Crystal Taste Award, якой няма ні ў аднаго вытворцы не толькі ў Беларусі, але і ў краінах СНД