Генеральны дырэктар "Піваварная кампанія Аліварыя" з 2021 года.
Скончыў Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт. Атрымаў ступень MBA Вышэйшай камерцыйнай школы Парыжа. Ілья Крапівін працаваў у аддзеле закупак ААТ "Піваварная кампанія Балтыка" з 2002 па 2009 год, дзе займаў розныя пасады: ад спецыяліста да начальніка аддзела закупак асноўнай сыравіны і матэрыялаў.
У 2009 годзе заняў пазіцыю менеджэра па закупках у штаб-кватэры Групы Карлсберг спачатку ў Даніі і далей у Швейцарыі, дзе з 2010 па 2013 год працаваў на пасадзе дырэктара па закупках, а затым - віцэ-прэзідэнта па закупках сыравіны і матэрыялаў.
У 2013 годзе ў рамках развіцця кадравага патэнцыялу Групы Карлсберг пачаў працу ў якасці віцэ-прэзідэнта па закупках рэгіёну "Азія". А ў 2016 годзе быў прызначаны на пасаду старэйшага дырэктара дывізіёна продажаў "Масква-Цэнтр", ААТ "Піваварная кампанія Балтыка".
Намеснік генеральнага дырэктара па аперацыйнай дзейнасці з кастрычніка 2021 года.
У 2003 годзе скончыў матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М.Танка.
У 2018 годзе прайшоў курс APICS CLTS (CERTIFIED IN LOGISTICS, TRANSPORTATION AND DISTRIBUTION)
Аляксандр пачаў кар'еру ў кампаніі «Аліварыя» ў лістападзе 2012 года ў якасці мэнэджэра па складской лагістыцы, у 2019 года аб'яднаў пад сваім кіраўніцтвам лагістыку і планаванне.
Намеснік генеральнага дырэктара па продажам са снежня 2015 года.
У 2006 годзе скончыў юрыдычны факультэт Беларускага інстытута правазнаўства. У гэтым жа годзе пачаў кар'еру ў кампаніі "Аліварыя" ў якасці спецыяліста па рэкламе аддзела продажаў, а праз некалькі месяцаў стаў камерцыйным агентам. У 2009 годзе прызначаны рэгіянальным менеджарам, а потым менеджарам па развіцці продажаў у канале сучаснага гандлю.
Намсенік генеральнага дырэктара па персаналу i адміністрацыйнай працы са студзеня 2015 года.
У 2001 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны універсітэт па спецыяльнасці "Сацыяльная псіхалогія". Займалася выкладчыцкай і навукова-даследчай дзейнасцю ў Акадэміі Паслядыпломнай адукацыі.
З 2008 года пачала сваю кар'еру на "Аліварыі" ў аддзеле па працы з персаналам у якасці спецыяліста па падборы, кіравала напрамкам адзнакі і развіцця персаналу ў кампаніі, адказвала за праекты па арганізацыійным развіцці, з'яўлялася HR бізнес-партнёрам.
Кіраўнік юрыдычнага аддзела з кастрычніка 2022 года.
Скончыла Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Правазнаўства».
Таццяна мае досвед працы ў міжнародных кампаніях. Да прыходу ў "Аліварыю" займала пасаду начальніка юрыдычнага аддзела СТАА "Белвінгруп". Таксама працавала ў кампаніях «Кока-Кола Беўрыджыз Беларусь», ЗТАА Кранаспан, Danone.
Намеснік генеральнага дырэктара па маркетынгу з ліпеня 2022 года.
Скончыў Вышэйшы дзяржаўны каледж сувязі ў 2004 годзе па спецыяльнасці "сеткі тэлекамунікацый", а ў 2007 годзе гэта ж ВНУ па спецыяльнасці "маркетынг". Леанід пачаў сваю кар'еру ў "Аліварыі" ў 2009 годзе ў якасці спецыяліста па маркетынгу.
У 2012 годзе перайшоў на пазіцыю спецыяліста па даследаваннях і новых прадуктах, а з 2014 года ўзначаліў групу па развіцці бізнесу і інавацый. З 2016 года ў яго сферу адказнасці таксама ўвайшло стратэгічнае бізнес-планаванне.
З 2020 года кіраваў групай развіцця рэгіянальных і ліцэнзійных брэндаў: Балтыка, Zatecky Gus, 1664 Blanc, Горкаўская. Удзельнічаў у міжнародных праграмах абмену досведам у 2014 і 2018 гадах і праграме LEAD рэгіёна Усходняя Еўропа ў 2019-2020 годзе.
Намеснік генеральнага дырэктара па фінансах з верасня 2021 года.
Скончыла Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт. Атрымала дыплом па міжнароднай фінансавай справаздачнасці ACCA DipIFR.
Далучылася да каманды «Аліварыі» ў сакавіку 2014 года. У снежні 2020 года паспяхова прайшла конкурсны адбор і стала ўдзельнікам міжнароднай стажыроўкі, у межах якой яна далучылася да каманды Carlsberg Group Finance.
Начальнік аддзела інфармацыйных тэхналогій з лістапада 2014 года.
Скончыў Паўднёва-Уральскі дзяржаўны універсітэт па спецыяльнасці "Ракетабудаўніцтва". Раней Аляксей займаў пасаду начальніка аддзела ІТ філіяла "Балтыка-Чалябінск".
Кіраўнік дэпартамента карпаратыўных адносін з чэрвеня 2022 года.
Скончыла Мінскі інстытут упраўлення па спецыяльнасці "Сучасныя замежныя мовы". Таксама атрымала другую вышэйшую адукацыю ў Беларускім нацыянальным тэхналагічным універсітэце па спецыяльнасці "Эканаміст-менеджэр".
Наталля далучылася да каманды дэпартамента карпаратыўных адносін "Аліварыі" ў 2013 годзе. Курыравала ўнутраныя камунікацыі кампаніі. А ў маі 2021 года змяніла сферу адказнасці ў рамках дэпартамента і ўзначаліла напрамак па знешніх камунікацыях.