Экскурсiя праходзiць па гicтарычнай частцы дзеючай вытворчасці, суправаджаецца займальным расповедам аб гісторыі прадпрыемства і асноўных этапах піваварэння. У рамках экскурсii праходзiць прафесiйная дэгустацыя двух тыпаў пiва.
Кошт уваходнага квiтка: 15 бел. рублёў, для студэнтаў беларускiх ВНУ - 12 бел. рублёў (пры прад'яўленнi студэнцкага бiлета)
Магчыма правядзенне экскурсiй на англiйскай мове для груп ад 10 чалавек.
Знаёмства з асаблівасцямі розных стыляў піва. Праводзіцца ў Выставачнай зале музея без выхаду на вытворчасць. У рамках экскурсіі праходзіць прафесійная дэгустацыя гатункаў піва.
Групы фарміруюцца паводле папярэдняга запісу ў рэжыме чакання да моманту збору патрэбнай колькасці ўдзельнікаў.
Кошт: 18 бел. рублёў, для студэнтаў беларуских ВНУ– 15 бел. рублёў.
Запісацца на экскурсію можна выкарыстоўваючы форму анлайн запісу ці па тэлефоне:
+375 29 500 17 55.
З вамі абавязкова звяжуцца супрацоўнікі і падцвердзяць заяўку.