Меню

ААТ "Піўзавод Аліварыя", Carlsberg Group у другім квартале 2015 г. нарасціла аб'ёмы вытворчасці

Піўны рынак Беларусі, як і іншыя рынкі спажывецкіх тавараў, адчувае на сабе ўплыў макраэканомікі. Нягледзячы на гэта, ААТ «Піўзавод Аліварыя» ў студзені-чэрвені 2015 г. палепшыла паказчыкі і павялічыла аб'ём вытворчасці прадукцыі ў натуральным выражэнні на 7,5% да 4,845 млн. дал піва (паводле звестак канцэрна "Белдзяржхарчпрам").

Чысты прыбытак «Аліварыі» за студзень-чэрвень 2015 г. склаў 68, 231 млрд. рублёў, што на 14% вышэй за паказчык 2014 года за аналагічны перыяд.

«Аліварыя» ў другім квартале 2015 г. захавала лідарскія пазіцыі і застаецца кампаніяй №1 па долі піўнога рынку. Пры гэтым сам піўны рынак дэманструе негатыўны трэнд: паводле звестак Белдзяржхарчпрама, падзенне склала 10,1% у параўнанні з аналагічным перыядам летась. Станоўчых вынікаў нашай кампаніі ўдалося дасягнуць , у першую чаргу, за кошт актыўнага развіцця галоўнага брэнда «Аліварыя» і запуску інавацый пад гэтай гандлёвай маркай. У красавіку на рынак выйшла Сусветная калекцыя «Аліварыі»: светлае піва Praha Pilsner і чырвоны эль The Taste of Manchester. Я овельмі рады, што экспертызу нашых півавараў і адменны смак новых гатункаў высока ацанілі аматары піва»,  адзначае генеральны дырэктар ААТ «Піўзавод Аліварыя», Carlsberg Group Дзяніс Шарсценнікаў.

Асновай партфелю застаецца наймацнейшы лакальны піўны брэнд «Аліварыя» — лідар на рынку Беларусі. На дадзены момант у лінейку «Аліварыя» ўваходзіць 10 гатункаў. Паводле звестак Nielsen, доля рынку брэнда «Аліварыя» ў першым паўгоддзі 2015 г. павялічылася на 1,39 працэнтных пункта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года і склала 17,19%.

«Аліварыя» — піўная гандлёвая марка № 1 у Беларусі паводле звестак Шостага рэйтынгу нацыянальных брэндаў Беларусі «BelBrand 2015 – ТОП 100 беларускіх брэндаў», падрыхтаванага агенцтвам MPP Consulting. Паводле ацэнак экспертаў, за 2014 г. патэнцыйны рынкавы кошт брэнда павялічыўся з $51 млн да $53,8 млн. Якасць і лідарскія пазіцыі брэнда «Аліварыя» рэгулярна пацвярджаюўўца ўзнагародамі міжнародных конкурсаў. Так, самы тытулаваны гатунак Аліварыя «Залатое» ў 2015 г. атрымаў піўны «Оскар»  прэстыжную ўзнагароду Crystal Taste Award, якой няма ні ў воднага вытворцы не толькі ў Беларусі, але і ў краінах СНД.