Меню

Першы крок да паспяховай кар'еры: «Аліварыя» анансавала юбілейную праграму стажыроўкі «Прага росту»

Піваварная кампанія «Аліварыя» прадставіла пятую юбілейную праграму стажыроўкі «Прага росту» у рамках Edutainment Day - сустрэчы топ-менеджараў кампаніі са студэнтамі старэйшых курсаў і маладымі спецыялістамі. Большасць гасцей, якія прыйшлі на сустрэчу, аформілі заяўкі на ўдзел у праграме непасрэдна падчас мерапрыемства.

Генеральны дырэктар «Аліварыі» Алег Хайдакін распавёў будучым стажорам, якія перавагі яны атрымаюць, далучыўшыся да кампаніі. «Вы станеце часткай велізарнай міжнароднай каманды, а гэта значыць, атрымаеце доступ да найноўшых сусветных распрацовак, магчымасцяў для навучання і развіцця, абмену вопытам і кар'еры ў міжнароднай кампаніі. Поспеху дасягаюць супрацоўнікі, якія працуюць, як адна каманда. У кампаніі падтрымліваюцца адкрытыя зносіны, абмен лепшымі практыкамі, цеснае крос-функцыянальнае ўзаемадзеянне. Камандная праца і камандныя перамогі ствараюць той самы дух таварыства і асаблівую атмасферу, якая пануе ў «Аліварыі», - адзначыў ён.

Перад удзельнікамі Edutainment Day выступілі топ-менеджары кампаніі «Аліварыя». Дырэктар па персанале Вольга Шульжэнка распавяла аб прынцыпах працы з кадрамі, дырэктар па аперацыйнай дзейнасці Сяргей Дземчанка патлумачыў, што такое Supply Chain і як уладкавацца туды на працу, кіраўнік Музея «Аліварыя» Іван Макараў падзяліўся сакрэтамі пра тое, як стаць гідам, дасведчаным у піваварстве, распавёў пра місію і актыўнасці музея. Брэнд-менеджар Ганна Глаз і вядучы лагістык Віталь Завадскі падзяліліся лайфхакамі аб тым, як стаць паспяховымі ў міжнароднай кампаніі.

«Сустрэча атрымалася прыемнай і карыснай: я даведалася шмат новага пра тое, як функцыянуе буйная міжнародная кампанія, завязала новыя знаёмствы, пагутарыла з Сяргеем Дземчанка, які дасягнуў пэўных вышынь у маёй будучай прафесіі», - распавяла студэнтка БНТУ Віялета Мачульская (энергетычны факультэт, спецыялізацыя «Эканоміка і арганізацыя энергетыкі»).

Навошта ўдзельнічаць у «Празе росту»?

Праграма стажыроўкі «Прага росту» накіравана на дапамогу маладым талентам у набыцці навыкаў, якія неабходны для пачатку паспяховай кар'еры ў буйной міжнароднай кампаніі. «Аліварыя» паспяхова праводзіць стажыроўку «Прага росту» пяты год запар. За гэты перыяд ўдзел у праграме прынялі 650 студэнтаў старэйшых курсаў і маладых спецыялістаў.

Якія напрамкі стажыроўкі?

У гэтым годзе «Аліварыя» чакае заяўкі на ўдзел у стажыроўцы ад маладых талентаў па наступных напрамках:
• PR і музейна-экскурсійная дзейнасць;
• IT;
• HR;
• фінансы (бухгалтарская дзейнасць);
• планаванне і закупкі;
• лабараторыя КВПіА (кантрольна-вымяральных прыбораў і аўтаматыкі);
энергетычная служба.
За 3-6 месяцаў стажоры атрымаюць прафесійныя веды, неабходныя для далейшай працы ў профільнай вобласці, навучацца распрацоўваць і весці ўласныя праекты ў сферы FMCG, а таксама змогуць пераняць досвед у вядучых экспертаў «Аліварыі».

Каго мы чакаем?

Кампанія чакае студэнтаў старэйшых курсаў і маладых спецыялістаў з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, накіраванасцю на вынік, жаданнем расці і развівацца ў абраным кірунку. Перавагай будзе веданне англійскай мовы на ўзроўні не ніжэй Upper Intermediate.

Што мы прапануем?

«Аліварыя» прапануе афіцыйнае працаўладкаванне, дастойную заработную плату і кампенсацыйны пакет: карпаратыўную мабільную сувязь, харчаванне, наведванне басейна, квіткі на спартыўныя матчы і іншыя заахвочванні.

Дзе паглядзець апісанне вакансій?

Вакансіі стажораў з падрабязным апісаннем патрабаванняў і абавязкаў размешчаны на сайце jobs.tut.by, дзе жадаючыя могуць пакінуць водгук. Заяўкі на ўдзел таксама прымаюцца на e-mail thirstforgrowth@alivaria.by да 4 снежня 2017 года.

Кантакты

Звяртайцеся

Спецыяліст па падбору персанала

Ганна Шлавянец

Tel +375295002702 Email shlovenets_ao@alivaria.by

Менеджар па карпаратыўных камунікацыях

Вольга Каўрыгіна

Tel +375 29 500 49 54 Email kovrigina_ov@alivaria.by