ААТ "Піўзавод Аліварыя", Carlsberg Group выпусціла паведамленне аб дасягнутым прагрэсе за 2014 год.
Гэта ўжо чацвёртая справаздача пра стабільнае развіццё прадпрыемства, дзе прадстаўлены агляд работы кампаніі ў галіне карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці (КСА). У дакуменце кампанія дае ацэнку таго, які ўплыў яе дзейнасць аказвае на грамадства, эканоміку і навакольнае асяроддзе. Са справаздачай можна азаёміцца сайце кампаніі.
“Для “Аліварыі” вельмі важна прытрымлівацца прынцыпаў сацыяльнай адказнасці, і мы як частка міжнароднай кампаніі імкнемся да самых высокіх стандартаў вядзення бізнесу . Хачу адзначыць, што справаздачны год быў няпростым, не толькі для піваварнай галіны Беларусі. Аднак, нягледзячы на неспрыяльныя эканамічныя ўмовы, за кошт паспяховых інавацый, інвесціравання ў вытворчасць і эфектыўнай работы супрацоўнікаў рынкавая доля кампаніі зноў вырасла", — адзначыў генеральны дырэктар ААТ “Піўзавод Аліварыя”, Carlsberg Group Дзяніс Шарсценнікаў.
Унёсак у эканоміку
У 2014 годзе “Аліварыя” адзначыла грандыёзную падзею — сваё 150-годдзе. У юбілейны год у кампаніі адбыліся важныя змены: “Аліварыя” атрымала выключнае права прадстаўляць брэнды Carlsberg Group на тэрыторыі Беларусі. Сёння ў партфелі кампаніі больш за 14 паспяховых брэндаў, сярод якіх «Аліварыя», «Бровар», «Carlsberg», «Tuborg», «Holsten», «Zatecky Gus», «Балтика» і іншыя.
Нягледзячы на неспрыяльныя эканамічныя ўмовы, кампанія стала лідарам піўнога рынку краіны, а гандлёвая марка "Аліварыя" — піўным брэндам №1 у Беларусі. Прадукцыя кампаніі прысутнічае больш чым у 14 000 гандлёвых кропак Беларусі, ахоплічваючы каля 90% тэрыторыі краіны.
Па выніках 2014 года аб'ёмы рэалізацыі ААТ «Піўзавод Аліварыя», Carlsberg Group склалі 1 486 438 гекталітраў піва, пры гэтым 5 270 000 літраў піва рэалізаваныя на экспарт. Чысты прыбытак «Аліварыі» за 2014 г. склаў 120, 574 млрд. рублёў, што прыкладна ў2 разы пераўзыходзіць паказчыкі 2013 года за аналагічны перыяд да пашырэння партфелю.
Летась кампанія зрабіла значны ўнёсак у эканоміку краіны. У 2014 годзе «Піўзавод Аліварыя» ўпершыню ўвайшоў у ТОП-10 найбуйнейшых падаткаплацельшчыкаў Мінска і ТОП-20 самых прыбытковых кампаній Беларусі, поруч з прадпрымествамі такіх высокапрыбытковых галін, як тэлекамунікацыі, банкаўскі сектар, нафтахімія і энергетыка.
Кантроль якасці і інвестыцыі
Вялікая ўвага ва ўстойлівым развіцці надаецца кантролю якасці прадукцыі на кожнай стадыі вытворчасці. Так, з 2014 года стартавала праграма «Якасць гатовай прадукцыі на гандлёвай паліцы», у рамках якой праводзяцца дэгустацыі ў знешняй незалежнай лабараторыі. У сакавіку мінулага года на «Аліварыі» адбыўся інспекцыйны аўдыт па сістэме менеджменту якасці і сістэме НАССР (сістэма бяспекі харчовай прадукцыі).
На ўсіх рынках, дзе прадстаўленая прадукцыя Carlsberg Group, штокавартальна праводзіцца незалежнае даследаванне Carlsberg OFF-trade Market Survey. Піва набываецца ў гандлёвых кропках інкогніта і адпраўляецца на даследаванне ў незалежную лабарыторыю ў Лондане, дзе ацэньваюцца гатункі піва, якія вырабляюцца на заводах Carlsberg Group.
У 2014 годзе ў лакальную вытворчасць і яе мадэрнізацыю было інвесціравана 13,8 млрд. беларускіх рублёў.
Адказнае спажыванне
ААТ «Піўзавод Аліварыя» зарэкамендавала сябе як сацыяльна адказны вытворца. Дзякуючы рабоце Карпаратыўнага музея «Аліварыя», дзе наведнікаў вучаць правільна дэгусціраваць піва, і праекту «ЗА бяспечнае кіраванне» фарміруецца мадэль адказнага спажывання.
Акадэмія піва «Аліварыя» існуе з 2013 года. Праект скіраваны на павышэнне культуры спажывання піва ў Беларусі, фарміраванне мадэлі адказнага спажывання, распаўсюджванне праўдзівых звестак пра піва ад экспертаў у піваварэнні, піўным этыкеце і дэгустацыі гэтага папулярнага асвяжаючага напою.
У Акадэміі распрацаваная новая праграма па дэгустацыі піва. Наведнікі вывучаюць правілы правядзення і тэхнікі дэгустацыі смаку і водару піва, вучацца адрозніваць 6 распаўсюджаных і яркіх станоўчых і пабочных водараў.
У 2014 годзе ААТ «Піўзавод Аліварыя» і УДАІ горада Мінска правялі сумесны праект«ЗА бяспечнае кіраванне», закліканы павысіць культуру дарожнага руху і адмовіцца ад спажывання алкаголю за стырном. У рамках праекта «Аліварыя» імкнецца паказаць, што нават 10-гадовы стаж кіравання транспартным сродкам у сітуацыі з нецвярозым кіроўцай не адыгрывае аніякай ролі.
Навакольнае асяроддзе
На ўсіх этапах вытворчасці піва «Аліварыя» прытрымліваецца прынцыпу адказнага і эфектыўнага выкарыстання прыродных рэсурсаў. Так, у 2014 годзе аб'ёмы спажывання энергарэсурсаў, затрачаных на вытворчасць піва, скараціліся (удзельнае спажыванне вады — на 27% у параўнанні з 2013 годам, цеплаэнергіі — на 9%, электраэнергіі — на 8%) пры тым, што аб'ём вытворчасці вырас на 10%. Праект «Чыстая плынь», накіраваны на ахову ракі Свіслач, прыцягвае насельніцтва да актыўнай аховы прыроды. Дзякуючы сваёй актыўнай пазіцыі ў справе актыўнай аховы навакольнага асяроддзя кампанія перамагла ў штогадовай прэміі па КСА ў намінацыі «Навакольнае асяроддзе».
«Аліварыя» стала першай беларускай піваварнай кампаніяй, якая пачала выкарыстоўваць новыя прэформы са скарочанай крышкай. Прэформа PCO 1881 — абсалютна новы тып загатоўкі для ПЭТа. Прэформа мае скарочанае горла, што дазваляе зменшыць яе вагу на 1,3 гр., а вагу крышкі — амаль на 0,5 гр., гэта забяспечвае эканомію больш за 91 тонны пластмасы на год і тым самым змяншае колькасць шкодных выкідаў у атмасферу.