Навагоднія і калядныя святы не за гарамі, таму рыхтавацца да зімовай казкі можна ўжо зараз. Каляды — адно з самых містычных і таямнічых святаў у славянскага народа. Са старадаўніх часоў беларусы звязвалі яго са змаганнем светлых сіл сонца і цёмных сіл ночы ў дзень зімовага сонцастаяння.
Адным з галоўных сімвалаў свята з’яўляецца васьміканечная Калядная зорка, якая гістарычна паходзіць ад стараславянскага слова «кола», што абазначала сонца. Зорка для беларусаў заўсёды адлюстроўвала пачуццё сапраўднага чараўніцтва і дзівосаў, адчуванне надыходзячага цуда і свята. Нездарма ў славянскай міфалогіі знічка — гэта магчымасць загадаць жаданне, якое абавязкова споўніцца, а узыходзячая зорка — сімвал надзеі і новага жыцця. Зорка увенчвае канец года, разам з ёю мы сустракаем Новы год і Каляды.
Да гэтых часоў у галоўнае зімовае свята людзі збіраюцца разам і калядуюць: ходзяць у госці, пераапранаюцца у касцюмы татэмных жывёл, пяюць песні і выганяюць злых духаў. А гаспадары дамоў, у якія прыходзяць калядоўшчыкі, частуюць іх святочнымі стравамі і напоямі.
Півавары «Аліварыі», пераймаючы старадаўнія традыцыі беларускага народа, стварылі піва, якое дапаможа зрабіць свята асаблівым! «Аліварыя Калядная Зорка» — гэта адмысловае цёмнае піва з карамельным смакам і ноткай калядных спецый, якое лёгка і прыемна п'ецца. У «букеце» водару адчуваюцца традыцыйныя для калядных напояў духмяныя спецыі — каляндра, гваздзіка, карыца. Піва адносіцца да сегмента прэміяльных гатункаў і не мае аналагаў сярод сартоў, якія прадаюцца на тэрыторыі Беларусі.
Сезонны гатунак «Аліварыя Калядная Зорка» выпушчаны лімітаванай серыяй (18 тыс. дал) спецыяльна да зімовых святаў. Гэта піва, як і Каляда, прыносіць святочны настрой у кожную хату! «Аліварыя Калядная Зорка»: ці гэта не цуд?
Характарыстыкі піва «Аліварыя Калядная Зорка»:
Разліў: выпускаецца ў шкляных бутэльках аб’ёмам 0,5 л.
Пачатковая шчыльнасць: 13,0%
Алкаголь: 4,8%
Тэмпература падачы: 10–13°С.
Узімку гатунак лепей ужываць падагрэтым з мёдам і лімонам.