Меню

«Аліварыя» і ХК «Дынама-Мінск» прадставілі хакейную серыю піва «Аліварыя Дзясятка» на сумесным паб-квізе

У чацвер, 3 лістапада, гульцы хакейнага клуба «Дынама-Мінск» і супрацоўнікі «Аліварыі» памераліся сваёй эрудыцыяй і біліся ў інтэлектуальнай гульні ў фармаце паб-квіз з заўзятарамі, спартыўнымі журналістамі і блогерамі.

Менавіта ў такой нефармальнай абстаноўцы прыхільнікам "зуброў" была прэзентаваная спецыяльная хакейная серыя піва «Аліварыя Дзясятка» з новым дызайнам. Піва ў асаблівай ўпакоўцы, дарэчы, ужо чакае хакейных заўзятараў у магазінах.

«На новай этыкетцы намаляваны не толькі лагатып клуба «Дынама-Мінск», але і хакеіст. Спецыяльны хакейны дызайн закрануў ўсе віды ўпакоўкі: банку, шкляную і ПЭТ-бутэльку», - распавяла намеснік генеральнага дырэктара па маркетынгу і развіццю бізнеса Ганна Губкіна.

Мерапрыемства прайшло ў фан-доме «Дынама» ў нефармальнай абстаноўцы. У праграму ўвайшла не толькі праверка на эрудыцыю, але і сустрэча з хакеістамі "зуброў": Андрэем Стасем, Арцёмам Волкавым, Крысціянам Хенкелем. Каманду шчасліўчыкаў, якія перамаглі ў розыгрышы ў афіцыйнай групе клуба ў ВК, пад назвай Dream Team ўзначаліў абаронца Кірыл Гатавец, а каманду журналістаў - нападаючы Аляксандр Кулакоў. Увогуле, па-за ўвагай любімага клуба ў гэты вечар не застаўся ніхто!

«Гэта сапраўды перарастае ў традыцыю: кожны год атрымліваць ад партнёра падтрымку ў выглядзе новага дызайна ўпакоўкі, прысвечанага нашаму клубу. Для нас гэта вялікі гонар і вялікі давер - стаць натхняльнікамі лімітаванай серыі для хакейных заўзятараў, і мы паспрабуем гэты давер апраўдаць сваёй гульнёй. Хай не заўсёды ўсё ідзе гладка, але менавіта ваша любоў да каманды - гэта тое, што падтрымлівае і натхняе нас ісці наперад і перамагаць!», - упэўнены нападаючы ХК«Дынама-Мінск» Андрэй Стась.

За паўтары гарачых гадзіны дзевяць каманд паспелі праверыць свае веды аб сусветным спорце, піўной культуры і, вядома, аб хакейным клубе «Дынама-Мінск». У тройку лідараў вырваліся аб'яднаная каманда піваварнай кампаніі і хакейнай каманды пад назвай «Алінама», зборная спартыўных журналістаў «У большасці» і каманда заўзятараў Dream Team.

«Я ўпершыню прымаю ўдзел у паб-квізе - аказваецца, гэта вельмі цікавае мерапрыемства! Ва ўсіх прысутных тут каманд выдатны ўзнёслы настрой, а для такога асенняга надвор’я зарад станоўчых эмоцый вельмі важны», - падзяліўся сваімі ўражаннямі Андрэй Стась падчас гульні.

У апошнім - капітанскім - конкурсе перамогу вырвалі прадстаўнікі СМІ, якія атрымалі памятныя дыпломы і сувеніры. Але «Аліварыя» і «Дынама» не маглі пакінуць па-за ўвагай каманду заўзятараў, якія занялі другое месца з мінімальным адставаннем і таксама атрымалі свой прыз. Характэрна, што большасць з іх прымалі ўдзел у паб-квізе ўпершыню.

«Я даўно назіраў за ўсімі гэтымі гульнямі, і мне хацелася патрапіць на паб-квіз. Было цікава праверыць свае веды ў сусветным спорце, у хакеі і ў піве, сваю эрудыцыю. Камандны дух і яднанне людзей з розных прафесій, якія адзін аднаго да гульні не ведалі, калі ўсё ў адзіным парыве змагаюцца за перамогу і тым самым гуртуюцца - гэта самае галоўнае! «Аліварыя Дзясятка» ў новай ўпакоўцы для хакейнага заўзятара цяпер будзе больш прыкметная, таму што яна падтрымлівае любімы клуб», - кажа адзін з удзельнікаў Dream Team Аляксандр Шарафановіч.

     

Кантакты

Звяртайцеся

Менеджар па карпаратыўных камунікацыях

Вольга Каўрыгіна

Tel +375 29 500 49 54 Email kovrigina_ov@alivaria.by