18 верасня па ўсім свеце праходзяць мерапрыемствы ў падтрымку прынцыпаў адказнага спажывання піва ў рамках акцыі Global Beer Responsibility Day (Сусветны дзень адказнага спажывання піва), арганізаванай сусветнымі лідарамі піваварнага рынку, у ліку якіх Carlsberg Group.
Кампанія «Аліварыя», частка Carlsberg Group у падтрымку Сусветнага дня адказнага спажывання піва з 7 па 18 верасня праводзіць акцыю «Прадаем адказна», якая ахоплівае мноства рэгіянальных і сталічных прадуктовых крам на тэрыторыі Беларусі. Супрацоўнікі кампаніі нагадваюць супрацоўнікам гандлю пра тое, што забаронена прадаваць алкагольныя, слабалкагольныя напоі і піва маладым людзям ва ўзросце да 18 гадоў, а таксама раздаюць адмысловыя памяткі з рэкамендацыямі, якія дапамогуць прадаўцу вызначыць, ці з'яўляецца пакупнік паўналетнім. У кампаніі задзейнічаны 200 супрацоўнікаў «Аліварыі», якія наведалі больш за 8700 крам і распаўсюдзілі інфармацыю сярод 10 тысяч касіраў і прадаўцоў.
Ала Мачалава, менеджар па карпаратыўных камунікацыях ААТ «Піўзавод Аліварыя», адзначыла: «Кампанія «Аліварыя» падтрымлівае прынцыпы адказнага спажывання і прасоўвае культуру спажывання піва ў нашай краіне. Акцыя такога маштабу праходзіць у Беларусі ўпершыню. Яе мэта — сфакусіраваць увагу гандлю на распаўсюджванні і прасоўванні прынцыпаў адказнага спажывання. Нашы супрацоўнікі кансультуюць прадаўцоў на тэму слушнай камунікацыі з непаўналетнімі пакупнікамі, тым самым развіваючы адзін з глабальных накірункаў «Аліварыі» і Carlsberg Group — адказнае спажыванне і недапушчэнне продажу алкаголю і піва людзям, маладзейшым за 18 гадоў».
Карпаратыўная сацыяльная адказнасць — неад'емная частка бізнес-прынцыпаў ААТ «Піўзавод Аліварыя», якое ўваходзіць у міжнародную кампанію Carlsberg Group і разам з ёй ідзе па шляху прасоўвання культуры адказнага спажывання.
Толькі ў апошнія некалькі месяцаў «Аліварыя» правяла некалькі КСА-кампаній, арыентаваных на культуру ўмеранага і адказнага спажывання піва: 3 ліпеня ў рамках музычнага фестывалю Greenfest кампанія арганізавала для гасцей мноства КСА-актывацый пад дэвізам Drink Responsibly, а 26 жніўня пры падтрымцы брэнда «Балтика 0» праводзілася акцыя «ЗА бяспечнае кіраванне».