Меню

«Аліварыя» прадстаўляе еўрапейскі фестываль піва і ежы A-Fest: уваход вольны

12 жніўня «Аліварыя» запрашае ўсіх аматараў еўрапейскага адпачынку ў Лошыцкі парк, дзе можна будзе адпачываць пад адкрытым небам, атрымліваць асалоду ад музыкі, смачнай і разнастайнай ежы, вулічных гульняў.

19 чэрвеня, у панядзелак, адбыўся прэс-ланч у музеі «Аліварыя», прысвечаны еўрапейскаму фестывалю піва і ежы A-Fest. Аб хэдлайнерах, "фішках", пераемнасці і новаўвядзеннях фестывалю гэтага года распавяла дырэктар па маркетынгу і развіццю бізнеса піваварнай кампаніі "Аліварыя" Ганна Губкіна.

У мінулым годзе еўрапейскі фестываль піва і ежы ў сталіцы наведала 80 тысяч чалавек - праграма гэтага года павінна прыцягнуць яшчэ большую аўдыторыю. A-Fest стане нефармальнай прэпаці да святкавання 950-годдзя Мінска.

«Аліварыя» працягвае ініцыятывы легендарнага мэра графа Чапскага, які ператварыў Мінск у еўрапейскую сталіцу, і дорыць гораду фестываль у лепшых еўрапейскіх традыцыях - пад адкрытым небам, з забаўкамі, музыкай, ежай і півам. І, што немалаважна, са свабодным уваходам.

На A-Fest 2017 улічаны вопыт леташняга свята: ўдвая павялічыцца фудкорт, на якім размесцяцца больш за 60 кропак па продажы піва і ежы, значна пашырыцца санітарная зона.

 «На адзін дзень пляцоўка для правядзення фестывалю ператворыцца ў адкрытую і сацыяльна-прыязную прастору для ўсіх мінчан і гасцей сталіцы. Наведвальнікі A-Fest зробяць падарожжа ў часе: пагрузяцца ў атмасферу мінулага, пазнаюць яркія моманты сучаснага і прадставяць асаблівасці будучага Мінска - ад рэтра-забаваў да гульняў, заснаваных на нейраінтэрфэйсе. У праграме фестывалю - маштабны піўны квэст і аудыёфлэшмоб, піўная паласа перашкод і гонкі на піўных бочках. Спецыяльна для A-Fest мы набылі дарагое разліўное абсталяванне, якое значна паскорыць наліў піва», - адзначае Ганна Губкіна, дырэктар па маркетынгу і развіццю бізнесу піваварнай кампаніі "Аліварыя ".

Акрамя гульняў на адкрытым паветры, крэатыўных фан-прастор, ежы і піва, гасцей фэсту чакае насычаная музычная праграма. Хэдлайнерам A-Fest 2017 стане папулярны брытанскі выканаўца John Newman, які праславіўся дзякуючы хіту Love me again. На фэсце выступіць еўрапейскі джаз-бэнд De-Phazz.

Свае самыя папулярныя песні выканае беларускі гурт Akute, які выступаў на адной сцэне з Placebo. Госцяй фестывалю стане вядомая сваімі лірычнымі кампазіцыямі ўкраінская спявачка і піяністка Марыя Чайкоўская.

«Мы ганарымся тым, што ў Беларусі праводзіцца фестываль еўрапейскага ўзроўню. Маштаб свята кажа сам за сябе: 10 гадзін музыкі, весялосці і забаў на любы густ, вядомыя замежныя выканаўцы, самая разнастайная ежа і магчымасць адпачыць на свежым паветры, не выязджаючы за горад, - што можа быць лепш? Мы вельмі рады стаць часткай A-Fest і ўпэўненыя, што гэта фестываль нацыянальнага маштабу», - кажа Раман Жыгараў, фронтмэн гурта Akute.

***

Дзе: Мінск, Лошыцкі парк (цэнтральны ўваход)

Калі: 12 жніўня, 12.00-23.00

Уваход вольны (асобам да 18 гадоў уваход у суправаджэнні дарослых)

Кантакты

Звяртайцеся

Менеджер по корпоративным коммуникациям

Ольга Ковригина

Tel +375295004954 Email kovrigina_ov@alivaria.by