Меню

«Аліварыя» прадстаўляе сідр Somersby

Somersby - гэта натуральны яблычны сідр з далікатным салодкім прысмакам і лёгкім фруктовым водарам, выраблены шляхам браджэння яблычнага соку. Брэнд упершыню з'явіцца на беларускім рынку і стане першым сідрам, прадстаўленым кампаніяй «Аліварыя».

Сідр маркі Somersby выпускаецца з 2008 і шырока вядомы па ўсім свеце: напой паспяхова прадаецца больш чым у 30 краінах. Сідр вырабляецца шляхам браджэння натуральнага яблычнага соку без штучных падсалодвальнікаў, фарбавальнікаў і араматызатараў.

На беларускім рынку напой будзе прадстаўлены адразу ў двух густах: Somersby Apple і Somersby Blackberry. Somersby Apple - флагманскі яблычны сідр з збалансаваным густам, у якім спалучаецца прыемная пеністая салодкасць і фруктовая кіслінка. У водары пераважае свежы яблык з лёгкімі фруктовымі ноткамі.

Somersby Blackberry - адзін з самых папулярных густаў у лінейцы Somersby. Гэта фруктовы сідр з натуральным мяккім густам ажыны, прыемнай салодкасцю і прысмакам з лёгкай кіслінкай.

«Somersby - гэта першы сідр у партфелі брэндаў «Аліварыі». Мы бачым, што ў апошні час гэты напой перажывае адраджэнне сваёй папулярнасці. Прымаючы пад увагу неразвітасць рынку сідраў у Беларусі, Somersby Apple і Blackberry стануць цудоўнай альтэрнатывай віну і слабаалкагольным кактэйлям, - адзначае Валерыя Руднік, старшы брэнд-менеджэр Somersby. - Каштоўнасці брэнда Somersby - спакой, нязмушанасць і ўменне шанаваць кожны момант свайго жыцця - будуць блізкія людзям, якія маюць аптымістычны погляд на жыццё і жадаюць ўзмацніць гэты пункт гледжання».

Сідры Somersby Apple і Blackberry будуць даступныя ў крамах па ўсёй краіне ў фармаце 0,4 літра. Рэкамендаваны кошт - 2,75 BYN.

Кантакты

Звяртайцеся

Вядучы спецыяліст па карпаратыўных адносінах

Аляксандра Грыбанава

Tel +375295004954 Email gribanova_av@alivaria.by

Somersby Apple Cider

Somersby Blackberry