Меню

“Аліварыя” прадстаўляе спецыяльны гатунак піва “Калядны Цуд” да зімовых святаў

Піваварная кампанія “Аліварыя” падрыхтавала да Калядаў і Новага года спецыяльнае святочнае піва. “Аліварыя Калядны Цуд” – гэта новае цёмнае піва, зваранае для доўгіх зімовых вечароў. Новы гатунак характарызуецца прыглушанымі водарамі карамелі і ванілі, якія мякка пераходзяць у ноты кавы.

Карамельна-соладавае адценне новага цёмнага спецыяльнага піва з лёгкай хмелевай горыччу пакідае прыемны посмак халоднай кавы з водгукам калядных прыпраў: імбіру, карыцы і гваздзікі.

“Калядны сезон у беларусаў асацыюецца з цёплымі, утульнымі вечарамі ў сямейным асяроддзі, водарам духмяных спецый, кубкам гарачай кавы. Ідэальны вобраз сезонных святаў натхніў нашых півавараў на стварэнне новага зімовага гатунка піва “Аліварыя Калядны Цуд”. Куфаль цёмнага піва з нотамі кавы і карамельным посмакам падорыць калядны настрой, сагрэе пасля зімовых прагулак і святочнага шопінга”, − кажа намеснік генеральнага дырэктара па маркетынгу і развіццю бізнеса піваварнай кампаніі “Аліварыя” Ганна Губкіна.

Упершыню падобнае піва зварылі ў Велікабрытаніі. Каб атрымаць мяккі смак и водар, які бадзёрыць, півавары дадалі ў напой зерне кавы. Піва атрымалася лёгкім: крэпасць дасягала 4%, а кафеіну было роўна столькі, колькі ў кубачку кавы. “Аліварыя” спалучае лепшыя сусветныя трэнды і ў калядны сезон 2017 прадстаўляе навінку – “Калядны Цуд” з мяккім водарам кавы і карамельным посмакам.

Новы гатунак выпускаецца абмежаванай серыяй: піва прадаецца толькі ў пераднавагодні і навагодні перыяд. “Калядны Цуд” прадстаўлены ў шкляных бутэльках ёмістасцю 0,5 л. Рэкамендаваная цана на паліцы – 1 рубель 75 капеек.

Кантакты

Звяртайцеся

Менеджар па карпаратыўных камунікацыях

Вольга Каўрыгіна

Tel +375 29 500 49 54 Email kovrigina_ov@alivaria.by