Меню

«Аліварыя» прадставіла Сусветную калекцыю піва пры ўдзеле вядучых сусветных экспертаў у галіне піваварэння з інстытута VLB

«Аліварыя» прадставіла Сусветную калекцыю піва пры ўдзеле вядучых сусветных экспертаў у галіне піваварэння з інстытута VLB На падставе працяглых, больш чым 150-гадовых, традыцый піваварэння, ААТ «Піўзавод Аліварыя», Carlsberg Group стварае інавацыйныя прадукты.

27 красавіка кампанія абвясціла пра запуск Сусветнай калекцыі піва «Аліварыя» пры ўдзеле вядучага сусветнага навукова-даследчага інстытута ў галіне піваварэння VLB. «У свеце існуе вялікая разнастайнасць гатункаў піва, і ў спажыўца, які хоча пакаштаваць нешта новае, часцяком узнікае праблема выбару. Півавары «Аліварыі» могуць прапанаваць экспертную дапамогу ў гэтым пытанні і стаць своеасаблівым гідам у свеце піва для беларусаў. Высокі ўзровень абсталявання, кваліфікацыі персаналу і стандартаў якасці дазваляе «Аліварыі» вырабляць найлепшыя сусветныя гатункі піва. Эксперты «Аліварыі» вывучылі дзясяткі рэцэптаў чэшскага і англійскага піва і абралі толькі самае лепшае для сваёй калецыі», -- паведаміў Дзяніс Шарсценнікаў, генеральны дырэктар ААТ «Піўзавод Аліварыя», Carlsberg Group. Praha Pilsner («Прага Пілснер») прадстаўлены ў шкляной бутэльцы 0,5 л і ПЭТ 1 л, мае светла-залацісты колер. Мацунак напою складае не менш за 4,6%, шчыльнасць – 11%. The Taste of Manchester («Смак Манчэсцера») выпускаецца ў шкляной бутэльцы 0,5 л і ПЭТ 1 л. Мацунак напою складае не менш за 4,4%, шчыльнасць – 11%. У гэтага піва іскрыста-рубінавы колер. Наталля Арлова, галоўны півавар ААТ «Піўзавод Аліварыя», Carlsberg Group распавяла пра паходжанне новых гатункаў: «На стварэнне новых гатункаў нас натхніла навучанне ў VLB, знаёмства з найлепшымі ўзорамі чэшскага і англійскага піва. Як беларускі півавар я ганаруся тым, што дзякуючы якасці сыравіны, нашым вытворчым магчымасцям і ведам мы можам пазнаёміць беларусаў з найлепшымі сусветнымі гатункамі і здзейсніць кругасветнае падарожжа падчас знаходжання ў Беларусі». Півавары і тэхнолагі «Аліварыі» валодаюць высокім ўзроўнем кампетэнтнасці і пастаянна ўдасканальваюцца, павышаюць кваліфікацыю ў вядучых цэнтрах сусветнай экспертызы. Менавіта такім з’яўляецца VLB, навукова-даследчы інстытут па піваварэнні ў Германіі. VLB і «Аліварыю» звязвае шматгадовае супрацоўніцтва ў сферы навучання і экспертызы. У Беларусі адукацыйны семінар гэтага інстытута праходзіць упершыню, і адбыўся ён пры падтрымцы “Аліварыі”. У асноўнай частцы адукацыйнай праграмы ўзяла ўдзел кіраўнік лабараторыі “Аліварыі” Марыя Філіпчук, яна падзялілася з калегамі сваім практычным досведам. У межах семінара запланавана таксама наведванне вытворчай пляцоўкі ААТ “Піўзавод Аліварыя”. Крыстоф Удэ, прафесійны дэгустатар, эксперт-інжынер VLB, Германія: «Мы адзначаем высокі ўзровень кампетэнтнасці спецыялістаў «Аліварыі» і тое, што ў іх удала атрымліваюцца найлепшыя сусветныя гатункі. Praha Pilsner («Прага Пілснер») – гэта ўувасабленне класічных традыцый чэшскага пілснера, з уласцівым яму хмелевым водарам і ярка выяўленай гаркатой. The Taste of Manchester («Смак Манчэсцера») адрознівае гарманічнае спалучэнне насычанага фруктовага і сооладавага водару, характэрных для эля».

*** ААТ «Піўзавод Аліварыя» – прыватная піваварная вытворчасць, заснаваная яшчэ ў 1864 годзе. У цяперашні час займае пазіцыю №1 на піўным рынку Беларусі (па долі рынку ў адпаведнасці з данымі Nielsen). «Аліварыя» -- піўны брэнд №1 у Беларусі паводле даных Nielsen. Сёння ў партфелі кампаніі 13 брэндаў, сярод якіх сусветная вядомыя Carlsberg, Tuborg, «Балтика». Прадукцыя ААТ «Піўзавод Аліварыя» прысутнічае амаль у 14 тыс гандлёвых кропак Беларусі і ахоплівае каля 90% тэрыторыі краіны.

*** VLB — навукова-даследчы інстытут па піваварэнні, заснаваны ў 1883 годзе ў Берліне і з'яўляецца вядучым сусветным экспертным цэнтрам у галіне піваварнай і соладавай вытворчасці.