Піваварная кампанія «Аліварыя» стала пераможцам прафесійнага конкурсу «Брэнд года 2018»: яна атрымала Золата ў намінацыі «Сацыяльна адказны брэнд», а таксама званне «Лепшы Digital-брэнд: відэа» сярод алкагольных і слабаалкагольных напояў.
У намінацыі «Сацыяльна адказны брэнд» «Аліварыя» прадставіла стратэгію ўстойлівага развіцця «Мэта 4НУЛІ: разам для будучыні», якую яна рэалізуе ў Беларусі, як частка міжнароднай кампаніі Carlsberg Group. Катэгорыя «Карпаратыўная ўстойлівасць» была ўведзена ў 2018 годзе, і «Аліварыя» стала ў ёй першым пераможцам. Галоўным крытэрыем ацэнкі стала тое, наколькі глыбока кампанія-удзельнік разглядае Мэты ўстойлівага развіцця (МУР) як фактар эфектыўнасці ў бізнесе і інтэгруе іх у стратэгію камунікацыі.
Вольга Каўрыгіна, менеджэр па карпаратыўных адносінах піваварнай кампаніі «Аліварыя», адзначае: «Аліварыя» удзельнічае ў конкурсе «Брэнд года» з 2011 года і пастаянна становіцца пераможцам у розных намінацыях. Мы рады, што нашу ўвагу да адказнага ўжывання піва, звядзення да нуля няшчасных выпадкаў на вытворчасці, страт вады і вугляроднага следу высока ацаніла журы. Гэты конкурс – выдатная магчымасць атрымаць аб'ектыўную ацэнку праведзенай намі працы і пацверджанне таму, што брэнд «Аліварыя» па праву з'яўляецца лідэрам беларускага піўнога рынку».
Удзельнікаў конкурсу ацэньвала кампетэнтнае журы: прадстаўнікі беларускіх і міжнародных прафесійных аб'яднанняў, адукацыйных і дабрачынных арганізацый, фондаў. Ацэнка праходзіла па сучасных стандартах маркетынгу, брэндынгу і маркетынгавых камунікацый.
***
Піваварная кампанія «Аліварыя» – лідар броварнай галіны Беларусі. Кантрольны пакет акцый кампаніі належыць Carlsberg Group – трэцяй па велічыні піваварнай групе ў свеце.
Прадпрыемства заснаванае ў 1864 годзе, з'яўляецца найстарэйшай дзеючай піваварнай вытворчасцю Беларусі, якая ў 2019 годзе святкуе сваё 155-годдзе. Сёння ў партфелі кампаніі 16 брэндаў, сярод якіх «Аліварыя», «Балтыка», Zatecky Gus, Tuborg, Seth&Rileys GARAGE, Carlsberg і іншыя. З 2018 года кампанія выйшла ў безалкагольны сегмент з такімі прадуктамі, як квас «Аліварскі» і энергетычны напой FLASH UP.
***
Прафесійны конкурс «Брэнд года» праводзіцца ў нацыянальным маштабе і накіраваны на развіццё кампетэнцый ў вобласці маркетынгу і брэндынгу ў краіне, канкурэнтаздольнасці беларускіх тавараў і брэндавай свядомасці спажыўцоў.
Узнагарода «Брэнд года» - гэта першы і адзіны прафесійны конкурс у сферы маркетынгу і брэндынгу ў Беларусі.
Вядучы спецыяліст па карпаратыўных адносінах